Грамадства77

У медыцынскіх самы высокі прахадны бал — на стаматолага

Чатыры ўніверсітэты, якія рыхтуюць медыкаў у Беларусі, нядаўна вызначыліся з прыёмам за кошт бюджэту.

Бясспрэчны лідар — БДМУ

Зразумела, што самы папулярны «мед» з самымі высокімі прахаднымі баламі — мінскі Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. І як і ў мінулым годзе, набраць больш за ўсё балаў было неабходна для паступлення на стаматолага. Каб у будучым мець веды і ліцэнзію на лячэнне зубоў, абітурыентам трэ' было «здацца» на 349 балаў (горад) ці 224 (сяло).

У параўнанні з мінулым годам прахадны бал на стаматалогію знізіўся на 7 пунктаў. Сельскага ж конкурсу ў мінулым годзе не было.

Другі па папулярнасці факультэт — фармацэўтычны. Сёлета прахадны бал туды склаў 346 для гарадскіх абітурыентаў і 295 для абітурыентаў з вёскі (супраць 350 і 286 балаў у мінулым годзе).

Прахадны бал на лячэбны факультэт БДМУ склаў 328 (горад) і 303 (сяло), на педыятрычны факультэт — 301 (горад) і 227 (сяло), на вайскова-медыцынскі — 263 балы. Медыка-прафілактычны факультэт склаў адзіны, дзе прахадны бал для сельскіх студэнтаў быў большым за «горад»: 279 балаў (сяло) і 268 (горад).

У рэгіёнах паступіць на бюджэт значна лягчэй У рэгіянальных медыцынскіх вну сітуацыя падобная да мінскай. У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, другім медВНУ Беларусі, дзе выкладаюць фармацэўтыку, прахадны бал на гэтую спецыяльнасць сёлета дасягнуў 320 для гарадскіх абітурыентаў і 285 для тых, хто атрымліваў адукацыю на сяле.

А вось на лячэбны факультэт ВДМУ паступіць было значна прасцей за лячфак БДМУ: хапіла б 274 балаў (215 балаў для сельскіх абітурыентаў).

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт «парадаваў» нізкім неабходным для паступлення балам. Для залічэння на лячфак хапіла 260 (горад) ці 219 (сяло) балаў, каб прайсці на медыка-дыягнастычны факультэт абітурыент з горада мусіў мець у суме не мешьш за 252 балы (ці 233 балы для сельскіх абітурыентаў).

У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім ўніверсітэце найбольш трэ' было набраць, каб паступіць на лячэбны факультэт: 284 балы (горад) ці 253 балы (сяло). За ім ідзе медыка-дыягнастычны факультэт з 269 (ці 218) баламі і педыятрычны факультэт з 266 (240) баламі. Самы нізкі прахадны бал у ГрДМУ сёлета — на медыка-псіхалагічным факультэце: 256 (213) балаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес63

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў13

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес63

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць