Грамадства1414

Адменены інстытут прапіскі

Замест яе ўводзіцца інстытут рэгістрацыі.

Прэзыдэнт Беларусі А. Лукашэнка 7 верасьня падпісаў указ №413 «Аб удасканаленьні сыстэмы ўліку грамадзянаў па месцы жыхарства і месцы перабываньня».

Згодна з указам "у мэтах забесьпячэньня неабходных умоваў для рэалізацыі грамадзянамі сваіх аправоў на свабоду перамяшчэньня і выбар месца жыхарства, прадугледжаных арт. 30 Канстытуцыі, з 1 студзеня 2008 г. скасоўваецца інстытут прапіскі".

Уводзіцца адзіны на ўсёй тэрыторыі нашай краіны парадак рэгістрацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія ўвесь час пражіваюць у Рэспубліцы Беларусь, па месцы жыхарства і месцы перабываньня;

правы і абавязкі, якія ўзьнікаюць у грамадзяніна ў сувязі з пастояннай ці часовай прапіскай, захоўваюцца, перарэгістрацыя па месцы жыхарства ці месцы перабываньня не прадугледжваецца;

рэгістрацыя по месцы жыхарства (пастаяннага) зьяўляецца абавязкам грамадзянаў, а рэгістрацыя па месцы перабываньня (часовага) – правам (за выключэньнем, у прыватнасьці, грамадзянаў, што прыбылі з іншага населенагапункту для навучаньня ва ўстановах адукацыі, навуковых арганізацыях, якія абавязаныя зарэгістраваца на час навучаньня);

Ва Ўказе вызначаны наступны парадак рэгістрацыі грамадзянаў.

Грамадзянін для рэгістрацыі по месцы жыхарства ці месцы перабываньня павінен зьвярнуцца да асобы, адказнай за рэгістрацыю (напрыклад, кіраўніку ЖЭСу ці упаўнаважанай ім асобы), два разы: каб падаць дакумэнты, неабходныя для рэгістрацыі, і каб атрымаць пашпарт з штампам аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ці пасьведчаньне аб рэгістрацыі па месцы перабываньня.

Органам рэгістрацыі зьяўляецца орган унутраных справаў, куды асоба, адказная за рэгістрацыю накіроўвае дакумэнты , неабходныя для рэгістрацыі грамадзянаў па месцы жыхарства ці месцы перабываньня.

Скасоўваецца абавязак грамадзяніна здымацца з рэгістрацыйнага ўліку перад выбыцьцём на другое месца жыхарства (як гэта мае месца пры сыстэме прапіскі-выпіскі). Згодна з Указам, орган рэгістрацыі (орган унутраных спраў) па новым месцы жыхарства грамадзяніна абавязаны паведаміць пра яго рэгістрацыю органу рэгістрацыі па ранейшым месцы жыхарства, які паводле гэтага паведамленьня самастойна здымае грамадзяніна з рэгістрацыйнага ўліку.

Зьняцьцё вайсковаабавязаных (прызыўнікоў) з ваеннага ўліку ажыцьцяўляецца без звароту такіх грамадзян у вайсковыя камісарыяты.

У регістрацыі будзе адмаўляцца, калі ў жылым памяшканьні пасьля рэгістрацыі грамадзяніна забясьпечанасьць агульнай плошчай такога жылога памяшканьня стане меней 15 кв. м на аднаго чалавека (у г.Менску – менш за 20 кв. м), а забясьпечанасьць жылплошчай у інтэрнаце – менш за 6 кв. м на чалавека). Гэтыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца на рэгістрацыю грамадзянаў па месцы жыхарства ці перабываньня іх блізкіх сваякоў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс3

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў25

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс3

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць