23 мая каля вёскі Янава Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, пры падзенні пашкодзіўшы лінію электраперадач, даведалася «Віцебская вясна».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky File
Мясцовыя жыхары выклікалі аварыйныя службы і міліцыю. Абломкі беспілотніка службоўцы тут жа забралі, а людзям забаранілі расказваць пра здарэнне.
Ніякіх афіцыйных каментароў ад мясцовых уладаў з гэтай нагоды не было.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
[Зрэдагавана]