Грамадства

Акцыя «Увага, дзеці!» пройдзе з 26 жніўня па 6 верасня

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага, дзеці!» пройдзе з 26 жніўня па 6 верасня, паведаміла на прэс-канферэнцыі 19 жніўня старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.

Паводле яе слоў, у гэты перыяд узрастае небяспека для дзяцей трапіць у ДТЗ. Гэта звязана з тым, што дзеці вяртаюцца з адпачынку, павялічваецца колькасць іх перавозак асабістым транспартам, пры гэтым бацькі часта не прышпільваюць рэменем маленькіх пасажыраў і не выкарыстоўваюць дзіцячыя аўтакрэслы.

Як адзначыла спецыяліст, у межах акцыі асноўная ўвага будзе надавацца прафілактычнай працы з вадзіцелямі і бацькамі, асаблівы акцэнт будзе зроблены на бяспечнай перавозцы дзяцей. Плануецца, што супрацоўнікі ДАІ возьмуць удзел у педагагічных канферэнцыях і школьных лінейках, наведаюць працоўныя калектывы.

Акрамя таго, сказала прадстаўнік ДАІ, у Беларусі праводзіцца праца па ўдасканальванні арганізацыі дарожнага руху.
Дашкольныя і агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы, а таксама музычныя і спартыўныя школы абследуюцца на адпаведнасць параметрам бяспекі — блізу школ павінны быць абсталяваны тратуары і пешаходныя дарожкі, а пешаходныя пераходы і дарожныя знакі — абноўлены, тэрыторыі навучальных устаноў павінны быць асветлены ў цёмны час сутак, агароджаны ад праезнай часткі і г.д. Паводле слоў Банадык, найбліжэйшым часам на дарогах блізу ўсіх устаноў адукацыі Беларусі з’явіцца надпіс «Школа» або піктаграма, якая дублюе знак «Дзеці».

У межах мерапрыемства таксама будуць праводзіцца акцыі для ўсіх катэгорый удзельнікаў дарожнага руху — конкурсы малюнкаў, прафілактычныя, спартыўныя, забаўляльныя мерапрыемствы і шмат іншага, сказала спецыяліст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць