Навука і тэхналогіі88

З’еў медзь — атрымаў Альцгеймера

Хвароба Альцгеймера можа ўзнікнуць з меншай імавернасцю, калі захоўваць дыету з паніжаным утрыманнем медзі.

У кожнай хваробы ёсць свае фактары рызыкі, якія спрыяюць узнікненню хваробы і пагаршаюць яе цячэнне. Для хваробы Альцгеймера да такіх фактараў адносяцца іоны металаў: свінцу, жалеза і медзі. Спецыялісты Медыцынскага цэнтра Універсітэта Рочэстэра (ЗША) высветлілі, што медзь перашкаджае чысціць клеткі мозгу ад таксічных бялкоў.

Хвароба Альцгеймера — узроставае нейрадэгенератыўнае захворванне, пры якім у клетках мозгу ўтвараюцца бляшкі таксічнага бэта-амілоіднага бялку. Гэта пабочны прадукт актыўнасці нейронаў, нікуды ад яго не падзецца, але ў нейронах мозгу дзейнічае сістэма ачысткі. Яе актыўны ўдзельнік — бялок, роднасны ліпапратэінам рэцэптараў. У нармальных умовах LRP1 звязвае бэта-амілоіды і «пасылае» іх з клетак у крывяносныя сасуды, па якіх таксічныя бялкі пакідаюць мозг. А медзь, аказваецца, гэтаму працэсу перашкаджае.

Медзь трапляе ў наш арганізм разам з ежай. Яна ўсюдыісная.
Яе знаходзяць у пітной вадзе, якая ў Еўропе паступае ў дамы па медных трубах, у харчовых дабаўках і ў такіх прадуктах, як чырвонае мяса, малюскі, арэхі, садавіна і гародніна. У арганізме іоны медзі звязаныя з рознымі бялкамі, але калі медзі аказваецца зашмат, бялкоў для яе звязвання не хапае, а ў свабодным выглядзе яе іоны таксічныя для арганізма.

Даследчыкі выявілі, што медзь спрыяе акісленню бялку LRP1; у акісленым выглядзе ён не функцыянуе і не ачышчае нервовыя клеткі ад бэта-амілоіду.

Ад хваробы Альцгеймера няма лекаў.
Можна толькі запаволіць яе і паспрабаваць ліквідаваць фактары рызыкі. Выключыць медзь з рацыёну фізічна немагчыма, да таго ж яна нам жыццёва неабходная: гэты элемент адыгрывае найважнейшую ролю ў праводнасці нервовай сістэмы, росце костак, утварэнні злучальнай тканкі і сакрэцыі гармонаў. Аднак можна не злоўжываць прадуктамі і харчовымі дадаткамі, якія змяшчаюць медзь.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць