Грамадства4646

Зміцер Дашкевіч на волі - відэа + фоты

Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю 28 жніўня ў 6.20 раніцы. Яго сустракала жонка Наста, журналісты, сябры і паплечнікі.

Зміцер Дашкевіч: Не Калымы – і дзякуй Богу

Па вызваленні з гарадзенскай турмы Зміцер Дашкевіч адказаў на некалькі пытанняў журналістаў.

–Якія самыя цяжкія моманты былі за час зняволення?

– Якія самыя цяжкія? (усміхаецца). Самыя складаныя, калі два кешары па этапу цягнеш, а так усё проста.

– Ці змяніла Вас турма?

– Трэба, каб людзі паглядзелі ды ацанілі. Я ж не магу сябе сам ацаніць. Я б хацеў усім падзякаваць за падтрымку, за лісты, за малітвы. Гэта самае важнае для чалавека, які знаходзіцца ў турме.

– Ці лёгка было вытрымаць той ціск, што аказваўся на Вас у турме?

– Усё адносна. Цяжка не цяжка. Ведаеце, не так яно, каб і проста, але і не Калыма. Ну і дзякуй Богу.

– Не зламалі Вас?

– Я збіраюся займацца тым жа, чым займаўся. Буду рабіць тое, што рабіў да турмы.

– Вы ж ведаеце, што шмат людзей з’ехала з краіны.

– Я нікуды не еду.

– Якое было стаўленне іншых вязняў?

– Заўсёды і ўсюды вельмі добра падтрымлівалі. У некаторых месцах былі такія спробы адміністрацыі выкарыстоўваць зняволеных, каб яны нешта ажыццяўлялі. У турме заўсёды знойдуцца людзі, якія гатовыя зарабіць сабе ўмоўна-датэрміновае. Я іх разумею, калі 20-25 гадоў тэрмін, то будуць рабіць усё, што скажа адміністрацыя. Хаця нават у адміністрацыі ёсць розныя людзі, ёсць тыя, што чытаюць незалежныя СМІ. Нехта мог словам падтрымаць, нехта заварыць гарбаткі, нехта яблык. Я не магу сказаць, хто гэтыя людзі. Але будзе час, што скажу.

Кіраўнік Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, нібыта за бойку і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за хуліганства. Прычым «пацярпелыя» так і не паказаліся ў судзе.

У 2012 быў асуджаны да яшчэ аднаго года зняволення, нібы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Свой турэмны вопыт ён апісаў у пранізлівай аповесці «Чарвяк».

0.05

Пасля поўначы да сабраных выйшлі тры ахоўнікі, папрасілі разысціся. «Падыходзьце а 8-й ранку», — сказалі яны. Але людзі засталіся стаяць.

У Гродзенскай турме тры брамы. Але выпускаюць звычайна праз вароты на вуліцы Кірава. Акурат там і чуйнуюць людзі. Гэта зусім побач з цэнтральнай Савецкай плошчай Гродна, з каталіцкім саборам.

Па стане на 0.15 ночы каля турмы стаяць сябры палітвязня Людвіся Атакулава, Зміцер Хведарук, іншыя юнакі й дзяўчаты. Аляксей Шэін і Дзяніс Садоўскі з Хрысціянскай дэмакратыі, Артур Фінькевіч з «Маладой Беларусі», былы палітвязень Андрэй Кім таксама тупаюць на крамяным, ужо восеньскім паветры. У Гродне суха, дажджу няма.

0.20

Яшчэ раз з гэтай брамы выйщаў міліцыянт, сказаў, што нельга пікетаваць. «А мы не пікетуем», — адказалі людзі.

Ніякага навеса няма, людзі стаяць проста на тратуары. У іх з сабой тэрмасы і ежа. Ніякіх транспарантаў, натуральна, няма.

Найбольш імаверны час выхаду вызваленага — ранак. Найчасцей выпускаюць а 6.00. Таму Дашкевіч (Палажанка) — жонка палітвязня, якая ўзяла шлюб з ім, калі ён быў у зняволенні, хоць таксама выехала ў Гродна, пакуль да брамы не пад'ехала.

«А што згатую на сустрэчу? — расказвала Палажанка. — У кожным лісьце, асабліва калі ён трымае пост, Зміцер піша пра гусь у яблыках. Таму давядзецца лавіць гусь і збіраць яблыкі».

У Гродна прыехаў і Іван Шыла з Салігорска.

0.25

Толькі што пад'ехаў міліцыянт на машыне, спытаўся, чаму мы стаім. І з'ехаў.

0.50

У большасці людзей мала спадзявання, што Дашкевіча выпусцяць сюды. Думаюць, што яго вывезуць кудысьці ў Скідаль ці Ваўкавыск, абы сапсаваць радасць.

0.55

Прыехала Наста Дашкевіч (Палажанка).

1.05

Частка людзей чакаюць побач з турмой, іншыя грэюцца ў кавярнях. Наста частуе ўсіх піражкамі з паляндвіцай, цыбуляй і яйкам.

1.15

Зміцер Дашкевіч з маладых гадоў далучыўся да змагання за грамадзянскія і нацыянальныя правы. Ён паклаў на алтар свабоды маладыя гады. Ён быў у турме, калі памерла ягоная маці... Неардынарны чалавек, неардынарны лёс.

1.20

Пад'ехалі Зміцер Каспяровіч, Валера Мацкевіч, Таццяна Буланава.

6.30

Дашкевіч выйшаў! Гэта 6.25. Худы! Паголены налыса!

7.00

Дашкевіч коратка пагаварыў з журналістамі, сказаў, што будзе працягваць змаганне. «Буду рабіць тое, што і рабіў», — сказаў ён.

Ён разгадаў, яго сёння яго пабудзілі раней за звычайнае, а 5.30 ён апошні раз паснедаў у турме, сабраў рэчы і пакінуў будынак. Пры гэтым яму сказалі: «Калі што, Дашкевіч, месца тут табе заўсёды знойдзецца».

Ён не ўспрымае сваё вызваленне як літасць, адседзеў усё ад званка да званка, нават больш за пачатковы тэрмін: «Прыклад Уладзіміра Яроменка паказвае, што сёння цябе могуць выпусціць, а заўтра — зноў пасадзіць».

Дашкевіч падзякаваў прысутным за падтрымку.

Дашкевіч асабліва адзначыў, што атрымліваў надзвычай шмат лістоў ад самых розных людзей. ,

8.00

Зміцер і Наста Дашкевічы паехалі ў Старыя Дарогі, да хворага бацькі Змітра. Чакаецца, што а 12.00 у чацвер Зміцер Дашкевіч дасць прэс-канферэнцыю для журналістаў на сядзібе БНФ у Мінску.

Каментары46

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»12

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць9

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні з удзелам КДБ у Гродзенскай вобласці5

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку, які падтрымліваў сувязі з Лукашэнкам, выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе1

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»12

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Галоўнае
Усе навіны →