Здарэнні

У Пухавіцкім раёне скралі сейф з 40 мільёнамі

Пухавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, распачатая па факце крадзяжу сейфа з грашовымі сродкамі з бухгалтэрыі раённага спажывецкага таварыства.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, супрацоўнікі прадпрыемства прыйшлі раніцай 26 жніўня на працу і выявілі знікненне сейфа, у якім было каля 40 мільёнаў рублёў, дакументы і іншая маёмасць.

На месцы здарэння следча-аператыўная група ўстанавіла, што злачынцы праніклі ў памяшканне шляхам падбору ключа, калі на прадпрыемстве быў выхадны. Падчас агляду следчыя звярнулі ўвагу на тое, што пранікнуць у памяшканне не склала цяжкасці, бо тэрыторыя прадпрыемства ахоўваецца толькі вартаўніком. Кабінет бухгалтэрыі ахоўнай сігналізацыяй не абсталяваны.

Кола асоб, што маюць дачыненне да злачынства, неўзабаве было ўстаноўленае. Падазронымі з'яўляюцца трое мясцовых жыхароў. Цяпер следчыя высвятляюць ролю і дачыненне кожнага з фігурантаў. Двое з іх знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Частку выкрадзеных грошай яны ўжо вярнулі. Трэці затрыманы.

Органамі папярэдняга следства будзе ўнесена прадстаўленне ў адрас кіраўніцтва прадпрыемства аб ліквідацыі множных парушэнняў, якія спрыялі ўчыненню злачынства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць