7 верасьня ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску адбылася ўрачыстасьць, з нагоды пачатку навучальнага году ў Менскім тэалягічным каледжы. Навучаньне там будзе весьціся
Гэта новая навучальная ўстанова ў каталіцкім касьцёле, якая будзе займацца падрыхтоўкай выкладчыкаў рэлігіі і іншых спэцыялістаў. Першы дзень новага навучальнага году распачаўся ўрачыстай малітвай з удзелам
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў сьвяточную імшу, паведаміў карэспандэнту Свабоды:«Дагэтуль ў нас быў цэнтар падрыхтоўкі катэхізатараў. Каледж мае шырэйшыя мэты перад сабою: катэхізацыйнай працай дзейнасьць касьцёла не абмяжоўваецца. Мы таксама ведаем, што ўсё большую ўвагу сьвет зьвяртае на мэдыі, яны маюць усё большую ролю ў жыцьці сучаснага грамадзтва, у тым ліку і касьцёла.
Таму патрэбныя каталіцкія спэцыялісты, а таксама могуць атрымліваць адпаведныя веды і сьвецкія журналісты, якія працуюць у сьвецкіх СМІ. Таксама неабходна сацыяльнае навучаньне. Мы бачым колькі праблемаў у сьвеце, у кожным грамадзтве, у тым ліку і ў нашым. Далей — сям’я, справы дабрачыннасьці і гэтак далей.
Я спадзяюся, што тыя адмыслоўцы, якія выйдуць з нашага каледжу — яны найперш будуць дапамагаць пры касьцельных структурах, але таксама яны павінны быць у грамадзтве». Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца, што дзяржаўная рэгістрацыя Менскага тэалягічнага каледжу паспрыяе адкрыцьцю ў Беларусі вышэйшай духоўнай навучальнай установы.
Каментары