Усяго патроху1919

У цэнтры Мінска замест таго каб даць ацяпленне, адключылі гарачую ваду

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуліся жыхары дома па вуліцы Чырвоная ў сталіцы. Учора, 1 кастрычніка, яны ўбачылі на дзвярах пад’езда абвестку, што да 3 кастрычніка ў доме будзе адсутнічаць гарачая вада.

«Замест таго, каб уключыць ацяпленне, нам адключылі гарачую ваду. Замест халоднай ідзе нейкая незразумелая ржаўчына, — скардзіцца чытачка «НН». — Мы звярнуліся ў ЖЭС, аднак там нас накіравалі ў цепласеткі, сказаўшы, што зараз у нашым раёне «ўразаюць» новы канал». Чаму яны робяць гэта ў кастрычніку, тым больш, што нават сёння ноччу тэмпература апусіцца ніжэй за нуль?».

У цепласетках карэспандэнта «Нашай Нівы» перанакіравалі ў ЖЭС. Стала вядома, што гарачую ваду адключлі і ў шэрагу дамоў на вуліцы Якуба Коласа.

Начальнік раёна па цепласетках Аляксандр Слонімскі паведаміў, што адключэнне – планавае.

«Мы запускаем новую магістраль, таму вымушаны адключыць гарачую ваду. Так, гэта планавае адключэнне».

Нягледзячы на тое, што адключэнне вады летам у раёне таксама праводзілася, працы над магістраллю не скончыліся.

«Мы летам працавалі на тэрыторыі завода Арджанікідзэ, сёння ўвечары ваду дамо», — кажа Слонімскі.

Тым не менш, чытачы «НН», якія засталіся без вады, плануюць звяртацца са скаргай у Адміністрацыю Лукашэнкі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць