Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Выяве беларускага прэзыдэнта перагарадзілі шлях у Расею

"А цяпер на заяўку чальцоў ЦВК гучыць старадаўні раманс "Я вам вяртаю ваш партрэт…". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Расейскі ЦВК забараніў выкарыстоўваць у выбарчай кампаніі партрэты кіраўнікоў дзяржаў бязь іхняй згоды. Фактычна гэта захад супраць Аляксандра Лукашэнкі. На ўсялякі пажарны.

Як вядома, вобразы беларускага ды вэнэсуэльскага прэзыдэнтаў мелася скарыстаць у перадвыбарчай агітацыі КПРФ. Чавэсу што, ён можа і згадзіцца. А вось для ягонага менскага калегі сытуацыя рызыкоўная.

Увесну Лукашэнка ўжо мусіў запэўніваць Маскву, што ня мае намераў гуляць на расейскім палітычным полі. Памятаеце, тады там раптам паўстала экзатычная ініцыятыва ягоных адэптаў "Лукашэнка-2008" з ідэяй прасунуць куміра ў Крэмль. А неўзабаве аб жаданьні бачыць яго сваім лідэрам заявілі стваральнікі нацыянал-патрыятычнай партыі "Вялікая Расея". Каманда Пуціна, трэба думаць, была не ў захапленьні, і ад тых ініцыятываў давялося апэратыўна дыстанцыявацца.

Зараз вось і сябра Зюганаў можа застацца без піяраўскага козыра. "А цяпер на заяўку чальцоў ЦВК гучыць старадаўні раманс "Я вам вяртаю ваш партрэт…". Карацей, ня тая сытуацыя, каб дражніць гусей за крамлёўскай агароджай.

Экспэрты схіляюцца да думкі, што гэтым разам беларускі бок наўрад ці палезе у расейскую электаральную бучу (калі не лічыць лятэнтнага фінансавага сілкаваньня асобных сяброў). Менскі палітоляг Мікалай Лукша кажа: "Думаю, што зараз надыйшоў час, калі Лукашэнка будзе паводзіць сябе вельмі ціха і вельмі добра думаць над тым, што, як і калі ён гаворыць". На думку экспэрта, "у беларускай улады ўжо зьяўляецца разуменьне, што любыя рэзкія выказваньні і рухі могуць сустрэць дастаткова жорсткую рэакцыю з боку Расеі. Нейкіх чыньнікаў, што абмяжоўвалі б гэтую жорсткую рэакцыю, застаецца ўсё меней ды меней".

Зрэшты, іншы экспэрт — Андрэй Фёдараў дапускае, што партрэтны выклік Крамлю імаверны. І прыводзіць прыклад дэманстратыўнай сустрэчы Лукашэнкі з эмісарам Саакашвілі. "Гэта быў піяраўскі крок, бо увогуле прымаць міністра ўнутраных спраў іншай краіны — не прэзыдэнцкі ўзровень", — кажа Фёдараў. Дый цёплыя заявы пра намер разьвіваць стасункі з Тбілісі — канешне ж, як соль на раны Маскве.

Назіральнікі цьвердзяць, што Саакашвілі мог пайсьці на кантакт няйначай як з падачы Вашынгтону. Наш міжнароднік Раман Якаўлеўскі не выключае, што Менск мае прыцэл на ГУАМ — у статуце назіральніка.

Ва ўсякім разе, суворыя рэаліі аб'ектыўна падштурхоўваюць Менск да альтэрнатыўных Маскве альянсаў. У альтэрнатыве — шанцы на выжываньне. А даваць выяву на плякаты Зюганаву — усё адно пусты нумар. Тое самае, што з шашкай на танк.

Плякат з сайту руху "Лукашэнка-2008".

Каментары5

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць