Грамадства11

Логвінаў просіць Мінінфарм адмяніць загад аб пазбаўленні яго ліцэнзіі

Уладальнік прыватнага мінскага выдавецтва «Логвінаў» індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў просіць Міністэрства інфармацыі Беларусі адмяніць загад аб пазбаўленні яго ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць «дзеля пазбягання разгляду згаданай спрэчкі ў судовым парадку».

Як паведаміў БелаПАН Ігар Логвінаў, адпаведны ліст ён накіраваў міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму 7 кастрычніка.У лісце выдавец адзначае, што 23 верасня атрымаў паведамленне за подпісам намесніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч аб спыненні ліцэнзіі на права ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў». З ліста Ананіч вынікала, што парушэнні гэтыя выявіліся ў выпуску выдавецтвам «Логвінаў» друкаванага выдання «Прэс-фота Беларусі — 2011», прызнанага судом экстрэмісцкім. У паведамленні ўтрымлівалася спасылка на адпаведнае рашэнне калегіі Мінінфарма ад 20 верасня і загад ад той жа даты без указання асобы, якая падпісала яго. 

«Загад аб спыненні дзеяння ліцэнзіі мне не прадастаўлены, указанні на пэўныя пункты прававых актаў, якія паслужылі падставай для прыняцця такога рашэння, як і парадак яго абскарджання, не прыводзяцца», — піша выдавец міністру. 

Кажучы пра пазбаўленне яго ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць, Ігар Логвінаў спасылаецца на зацверджанае ўказам прэзідэнта палажэнне «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», а канкрэтна — на частку, дзе пералічаны парушэнні, за якімі ідзе спыненне дзеяння ліцэнзіі. 

Прадпрымальнік сцвярджае, што такіх парушэнняў ён не ўчыняў. У сваю чаргу Міністэрства інфармацыі, лічыць ён, парушыла гэтае палажэнне тым, што адразу адклікала ліцэнзію, а не вынесла пастанову аб ўстараненні парушэнняў. Такім чынам, для прыняцця радыкальнага рашэння «адсутнічаюць законныя падставы», перакананы Логвінаў. 

«Указанае рашэнне, як і атрыманае мной паведамленне, лічу грубым парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь і маіх правоў, у тым ліку звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці», — падкрэслівае Логвінаў прадпрымальнік. 

Прадпрымальнік просіць Мінінфарм указаць, хто падпісаў загад аб пазбаўленні ліцэнзіі, а таксама выслаць яму копію гэтага дакумента для далейшага абскарджання. Акрамя гэтага, выдавец просіць Праляскоўскага прыцягнуць да адказнасці асоб, «вінаватых у падрыхтоўцы ўказаных дакументаў». 

«Я не ведаю, чым скончыцца гэта справа. Аднак ёсць пэўныя працэдуры, якія павінны выконвацца, у тым ліку ў дачыненні да мяне. Спадзяюся, што ўсё ўладзіцца да суда», — сказаў Ігар Логвінаў. 

Пра тое, што прыватнае выдавецтва «Логвінаў» пазбаўляюць ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», стала вядома ў канцы мінулага тыдня. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, выступаючы на V Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якіх праходзіў 4—6 кастрычніка ў Кішынёве. 

Фотаальбом быў прызнаны экстрэмісцкім на падставе рашэння суда Ашмянскага раёна ў красавіку гэтага года.

Экспертная камісія на чале з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Паўлам Скрабко прызнала, што ў альбоме «ўтрымліваюцца наўмысна скажоныя выдумкі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, што зневажаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь». 

Юрыст Бастунец звярнуў увагу на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкім альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» выдавецтва не прыцягвалася да працэсу. 

6 кастрычніка восем журналісцкіх арганізацый з краін СНД і Грузіі, а таксама Міжнародная федэрацыя журналістаў заклікалі Мінінфарм Беларусі вярнуць выдавецтву «Логвінаў» ліцэнзію. 

Незалежнае выдавецтва «Логвінаў» існуе з 2000 года.

Займаецца выданнем сучаснай беларускай літаратуры, навуковай літаратуры па гуманітарных дысцыплінах, перакладамі на рускую і беларускую мовы.

Каментары1

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць