Эканоміка11

Урад і Нацбанк вырашылі абмежаваць крэдытаванне эканомікі

Прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі сёлета павінен складаць не больш чым 1 працэнт у месяц.

Гэта прадугледжана планам сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні эканомікі, які зацверджаны пастановай урада і Нацбанка № 895/15 ад 10 кастрычніка.Згодна з планам, Мінфіну, Нацбанку, Мінэканомікі і дзяржбанкам даручана да 15 кастрычніка падрыхтаваць пастанову для забеспячэння да канца гэтага года крэдытавання эканомікі ў беларускіх рублях і замежнай валюце на валавой аснове не больш чым 30 трлн. рублёў у месяц (1% прыросту патрабаванняў банкаў да эканомікі ў месяц).

Акрамя таго, Нацбанку, Мінфіну і Мінэканомікі даручана забяспечыць у 2014 годзе прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі на чыстай аснове ў памеры не больш чым 52 трлн. рублёў (агульны аб'ём валавой выдачы крэдытаў у беларускіх рублях і замежнай валюце — 406 трлн. рублёў).

На выдачу крэдытаў на жыллёвае будаўніцтва з дзяржпадтрымкай прадугледжана накіраваць 10 трлн. рублёў, на сельскую гаспадарку з дзяржпадтрымкай — 6,9 трлн. рублёў, дарожную гаспадарку з дзяржпадтрымкай — 3,6 трлн. рублёў. На іншыя кірункі, уключаючы папаўненне абаротных сродкаў, — 31,6 трлн. рублёў.

Сумесны план дзеянняў урада і Нацбанка таксама прадугледжвае, што прырост дэпазітаў урада для крэдытавання дзяржпраграм на 2013 і 2014 гады складзе 6 трлн. рублёў у год.

Нагадаем, у пачатку 2013 года беларускія ўлады ўзялі жорсткае абавязацельства па тэмпах крэдытавання эканомікі перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС (АКФ). Паказчык па росце крэдытавання эканомікі быў пераведзены (у рамках дзейнай крэдытнай праграмы з АКФ) у разрад кантрольных і ўстаноўлены на ўзроўні 1,5% у месяц. На думку прадстаўнікоў фонду, абмежаванне тэмпаў крэдытавання садзейнічае стрымліванню інфляцыйных працэсаў.

Тым не менш, як раней адзначалі прадстаўнікі АКФ, тэмпы крэдытавання беларускай эканомікі сёлета апярэджвалі прадугледжаныя тэмпы. Невыкананне Беларуссю гэтага кантрольнага паказчыку можа ўскладніць выдзяленне шостага транша крэдыту (440 млн. долараў). Беларускія ўлады планавалі атрымаць гэту суму ў лістападзе 2013-га.

Да гэтага часу Мінфін Беларусі выказаў жаданне падрыхтаваць новую крэдытную праграму з АКФ ЕўрАзЭС. У сваю чаргу Сяргей Шаталаў — намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі АКФ, — заявіў у канцы жніўня, што гаварыць аб новай крэдытнай праграме з Беларуссю дачасна. «Неабходна спачатку прааналізаваць вынікі дзейнай стабілізацыйнай праграмы, якая пачалася ў 2011 годзе і пакуль не завершана», — сказаў Шаталаў.

Місія АКФ, якая будзе ацэньваць выкананне Беларуссю ўмоў дзейнай крэдытнай праграмы, прыбудзе ў Мінску у трэцяй дэкадзе кастрычніка.

Пачатак дзейнай крэдытнай праграмы Беларусі з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС быў пакладзены 2 гады таму. У чэрвені 2011-га Савет АКФ ухваліў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб'ёме 3 млрд. долараў ЗША. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011—2013 гадоў у адпаведнасці з выкананнем этапаў крэдытнай праграмы беларускім урадам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць