Эканоміка

Ад 17 кастрычніка ў Мінску пачне працу місія МВФ

Місія супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якую ўзначальвае Дэвід Хофман, наведае Мінск з 17 па 28 кастрычніка для правядзення пятага постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі па выніках праграмы stand-by з МВФ, якая завяршылася ў канцы сакавіка 2010 года. 

«Супрацоўнікі МВФ падрыхтуюць справаздачу, якая будзе разгледжана Саветам выканаўчых дырэктараў МВФ. Як і ў выпадку папярэдніх місій такога фармату, гэты візіт даць магчымасць абмеркаваць макраэканамічную палітыку, што праводзіцца ўладамі, і перспектывы развіцця беларускай эканомікі з уладамі», — паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве МВФ у Мінску. 

10 кастрычніка Савет міністраў і Нацбанк прынялі план сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі. План уключае маштабныя меры па прыватызацыі дзяржуласнасці, абмежаванні крэдытавання дзяржпраграм, рэфармаванні пенсійнай сістэмы. 

Гэтым планам таксама прадугледжана правядзенне ў кастрычніку—снежні 2013 года кансультацый з прадстаўнікамі МВФ пра магчымасць атрымання фінансавання ў межах новай крэдытнай праграмы. Правядзенне кансультацый даручана супрацоўнікам Мінфіна, Мінэканомікі і Нацбанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце14

Вайнаудакладнена, дапоўнена14

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?6

На продаж выстаўлены модны бізнэс-цэнтр D16 — той, каля якога з зямлі вырастае рука. Цана ўражвае2

«Я ратую тваю дупу». Трамп вылаяўся на Нетаньяху за намер атакаваць Бейрут5

«Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву рускаму міру»: Ціханоўская выступіла на Форуме імя Касцюшкі29

Google збіраецца выпусціць 32 мільёны няпростых камароў у Каліфорніі і Фларыдзе

Шукаюць намесніка ідэолага Брэсцкай вобласці. Прафесійныя патрабаванні сціплыя, а заробак кучаравейшы, чым у Мінску2

Праваабаронцы паведамілі пра 30 ператрусаў у сваякоў эмігрантаў6

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

Баявую машыну «Тэрмінатар» у Расіі назвалі імем дзеда Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце14

Вайнаудакладнена, дапоўнена14

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць