Грамадства1212

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць

У Слуцку ўпалі расійскія «Шахеды», магчыма, дронаў было два, дарогу перакрылі — такія паведамленні з'явіліся ў сацсетках, але ўлады інфармацыю не каментуюць, у тым ліку і не абвяргаюць паведамленні.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДом», інцыдэнт адбыўся ўдзень у раёне вёскі Навадворцы, гэта літаральна за пару кіламетраў ад Слуцка, непадалёк ад вуліцы Максіма Багдановіча.

Пры гэтым з'явілася інфармацыя, што збіць маглі адразу два дроны — другі нібыта ўпаў каля вёскі Лучнікі ў прамежку з 11:00 да 13:00. Пра гэта піша канал «Рэальная Беларусь».

Журналістка «Белсата» патэлефанавала як занепакоеная жыхарка горада ў найбліжэйшыя да месца здарэння ўстановы. Там паведамілі, што частку вуліцы Максіма Багдановіча сапраўды перакрылі, дагэтуль на некаторых участках дарогі з боку вёскі не адноўлены рух, працягваюць працаваць экстранныя службы.

Але за пару кіламетраў ад вёскі і перакрытага ўчастку не чулі выбуху і мяркуюць, што дрон не выбухнуў.

«Ад вуліцы Леніна ездзяць машыны, ідуць аўтобусы. На Багдановіча перакрытая дарога недзе ў Навадворцах — кажуць, там яшчэ не адкрылі рух. Паведамляюць, што дрон лятаў там у раёне запраўкі, але нічога не вядома. Там людзей няма, калі б у запраўку трапіў — выбухнула б, а так, напэўна, усё нармальна», — распавёў суразмоўца.

У гарадскіх пабліках былі допісы пра тое, што нешта ў Слуцку адбываецца, але адміністратары выдаляюць паведамленні і просяць чакаць афіцыйных заяў.

Афіцыйныя структуры і экстранныя службы захоўваюць маўчанне.

Каментары12

  • И
    02.06.2026
    Русские теперь решили еще и беларуские города бомбить как это они делают в Укарине.
  • окоп один и последствия одни
    02.06.2026
    Соагрессор России против Украины, будет иметь всё, что и агрессор в лице России !
  • А у Слуцку ўсё па-людску
    02.06.2026
    А у Мінску ўсё па-свінску

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Стоўбцаў вырасціў гіганцкі качан капусты ФОТАФАКТ4

Пад сценамі Крэўскага замка адбылася эпічная бітва ВІДЭА1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Дабраполля на Данбасе. Яго абверглі Z-блогеры5

На паўднёваафрыканскім вінаградніку працаўладкавалі 800 качак1

Расказваем, як могуць знаходзіць данаты пры перасячэнні мяжы і як абараніцца28

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер2

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся16

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць