Грамадства1111

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША

Эван Ньюман нават адкрыў у Брэсце рэстаран.

У Беларусь Эван Ньюман дабіраўся праз Украіну, перайшоўшы мяжу нелегальна ў верасні 2021 года. Амерыканца адразу ж паказалі па дзяржаўным тэлебачанні, менш чым праз год далі палітычны прытулак, нагадвае гісторыю ўцёкаў Радыё Свабода.

На радзіме, у ЗША, Ньюмана падазравалі ў 14 злачынных эпізодах, у тым ліку ў штурме дзяржаўнага будынка і нападзе на афіцэраў паліцыі.

Неўзабаве пасля атрымання статусу палітычнага ўцекача Ньюман асеў у Брэсце, дзе пачаў працаваць рэпетытарам англійскай мовы для дзяцей, а затым адкрыў рэстаран амерыканскай кухні Route 66. «Мяне здзівіла, якія ў вас чыстыя вуліцы і як усё дакладна арганізавана, — расказваў Ньюман у адным з інтэрв’ю беларускім прапагандыстам. — Аўтобусы ездзяць пастаянна, цягнікі ездзяць пастаянна. Гэта прыемна здзівіла».

Увосень 2024 года пасаду прэзідэнта ЗША заняў Дональд Трамп, Ньюман стаў яго актыўным прыхільнікам. Зімой 2025 года Трамп памілаваў Ньюмана разам з іншымі ўдзельнікамі штурму Капітолія.

Некаторы час пасля гэтага амерыканец заставаўся ў Брэсце. Але ўжо летам 2025 года сацсеткі Route 66 перасталі абнаўляцца, а па адрасе амерыканскага рэстарана з’явілася іншая ўстанова.

«Яны закрыліся летам яшчэ», — сказалі там «Свабодзе» пра лёс брэсцкага бізнесу Ньюмана.

Як стала вядома «Свабодзе», у цэнтры вывучэння англійскай мовы, дзе амерыканец працаваў пасля атрымання палітычнага прытулку ў Беларусі, яго таксама больш няма.

Некалькі крыніц пацвердзілі, што неўзабаве пасля памілавання Ньюман вярнуўся ў ЗША.

Каментары11

  • Gust
    03.06.2026
    Усёж такi амерыканскiя брудныя вулiцы аказалiся больш прывабныя
  • Indrid Cold
    03.06.2026
    ЦiхiГрыбнiк, амерыканскія дзеці ядуць крыс. Так, паглядзіце, так і напісана, "адкрывае дакумант в МсВорд2003", American children are eating rats.
  • Мда
    03.06.2026
    Климат местный кого хош вернет на родину.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы22

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць