Нерухомасць99

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае

Эксклюзіўны катэдж у англійскім стылі вісіць на сайтах нерухомасці не першы год. Але ж падобна, банкір і былы першы намеснік кіраўніка ўрада не страчвае аптымізму.

Фота тут і далей: realt.by

Абвестка аб продажы асабняка Васіля Мацюшэўскага — старшыні праўлення Банка БелВЭБ ды былога віцэ-прэм'ера — з’явілася на пачатку 2023 года. На фотаздымках у абвестцы можна было пабачыць нават упрыгожаную ялінку ды іншую святочную атрыбутыку.

Чаму Мацюшэўскі вырашыў развітацца з элітнай нерухомасцю? Тады ў банкаўскім асяроддзі хадзіла некалькі версій.

Васіль Мацюшэўскі. Фота Сяргея Гудзіліна

Па-першае, у 2022 годзе ён стаў фігурантам «справы БелВЭБа». Арыштоўвалі і самога Мацюшэўскага, і яго топ-менеджараў. У нейкі момант ён пачаў хадзіць на допыты як на працу.

Ні для каго не сакрэт, што ў лукашэнкаўскай Беларусі практыкуюцца выплаты «нанесенай шкоды» ў дзесяціразовым памеры, каб спыніць крымінальны пераслед.

Крыніцы «Нашай Нівы» тады адзначалі, што непрыемныя прыгоды сапраўды моцна «выціснулі» банкіра ў фінансавым плане. На выкуп сваіх супрацоўнікаў Мацюшэўскаму прыйшлося браць вялікія грошы ў Ігара Шувалава — старшыні расійскага Знешэканомбанка. 

Па-другое, банкіры распавядалі, што Мацюшэўскі разыходзіўся з жонкай — то трэба было і ёй нешта набыць, і самому пераехаць далей ад Калаўра праз асабісты канфлікт (а дом былога старшыні Нацбанка знаходзіцца зусім побач).

Цяпер банкір павысіў цану на сваю элітную нерухомасць. Калі ў 2023 годзе Мацюшэўскі прасіў $1,2 мільёна, дык цяпер падняў планку да $1,8 мільёна.

Знаходзіцца катэдж у мікрараёне Лебядзіны. Агульная плошча асабняка ў англійскім стылі амаль 290 квадратаў, з іх жылая — 111 квадратаў.

Мацюшэўскі мае рэпутацыю піжона — і дом у яго, як кажуць, з прэтэнзіяй. Сціпласцю тут і не пахне: вітражы і нават месцамі пазалота. Фота гавораць самі за сябе. 

Інтэр'ер ужо крыху састарэлы маральна, затое ў ім можна ўбачыць эксклюзіўную мэблю ў класічным стылі.

Ёсць некалькі спальняў і ванных пакояў, кабінет з камінам ды ўласная саўна.

Плошча ўчастку 11 сотак. Вядома ж, пра ландшафтны дызайн таксама не забыліся.

Каментары9

  • меркаванне
    03.06.2026
    Гэта, на гэта ўсё не магчыма глядзець. Не стары яшчэ, а развёў нейкія інтэр’еры часоў царскага рэжыма.
  • А ці варта было
    03.06.2026
    Рабаваць у народа і служыць калхазану?
  • дзябёлы
    03.06.2026
    Я тут бачу толькі прэтэнззію на безгустоўнасць. Толькі кухня і другая ванная вытрыманыя ў некім стылі і з густам, астатнее нейкая эклектыка. Затое дораха-багата. Ну а тое, што падняў цэну адразу на 50% на свой неліквід сведчыць пра непрафісійную прыдатнасць гэтага таварышча і агульную жаднасць, што уласціва шмат чыноўнікам.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць