Эканоміка11

5 лістапада на беларускай АЭС пачнуць класці бетон

Бетонныя работы на будаўніцтве беларускай АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць) плануецца пачаць 5 лістапада.

Аб гэтым паведаміў 18 кастрычніка, выступаючы перад членамі савета рэспублікі, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько.

Паводле яго інфармацыі, пачатку бетанавання будзе папярэднічаць адпаведны ўказ прэзідэнта, які, як чакаецца, будзе падпісаны 28 кастрычніка.

Падрыхтоўчыя работы на першым і другім рэактары завершаны амаль на 100%.

Цяпер на аб'екце працуе каля 1.600 будаўнікоў. Да канца года іх колькасць неабходна павялічыць да 3.000, паведаміў Кавалько.

Ён таксама расказаў, што на стварэнне будаўнічай базы для ўзвядзення АЭС затрачана 77 млрд. рублёў, на гэта запатрабавалася 11 месяцаў. За год пабудавана 33 км чыгункі і 24 км пад'язной аўтамабільнай дарогі.

У Астраўцы будуюцца мікрараёны № 1 і № 2, першы — на 3,5 тысячы жыхароў, другі — на 5 тысяч жыхароў. Яны размяшчаюцца адпаведна на 17 га і 28 га.

У 2012 годзе, паводле інфармацыі Кавалько, на будаўніцтве аб'ектаў АЭС было асвоена 1 трлн. 700 млрд. рублёў. У 2013 годзе будзе затрачана каля 3 трлн. рублёў. У 2014 годзе гэтая лічба ўзрасце ў 3-3,5 разу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч16

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў матэматычную задачу, якая 80 гадоў ставіла навукоўцаў у тупік10

Як у самай жорсткай беларускай турме ламаюць людзей5

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася43

З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам1

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма5

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы11

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч16

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць