Макеенка Дзмітрый Уладзіміравіч 1992 г.н., пражывае ў Мінску па вуліцы Гінтаўта, д. 36. Хлопец знік 14 лістапада прыблізна ў 21.00 каля станцыі метро «Першамайская». Паводле інфармацыі сведкаў, 16 лістапада яго бачылі ў пераходзе станцыі метро «Уручча», а таксама ў краме «Ніёры». Да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.
Прыкметы: рост 175-177 см, нармальнага целаскладу, вочы карыя, цёмныя доўгія кучаравыя валасы могуць быць сабраны ў хвост.
Асаблівыя прыкметы: не працуе правая рука (ДЦП), кульгае на правую нагу. Інвалід 3 групы (дрэнная каардынацыя ў правай часткі цела).
Быў апрануты: сінія джынсы, красоўкі чорныя Nike, куртка балотнага колеру.
Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі надрукуеце гэтую арыентоўку і размесціце яе ў найбліжэйшых грамадскіх месцах. Чым больш людзей ўбачаць гэтую аб'яву, тым хутчэй змогуць знайсці чалавека.
Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зніклым або яго месцазнаходжанні, просім паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 311-05-84, 8 ( 033) 622-45-20 (пошукава-выратавальны атрад «Анёл») або па тэлефоне 102 (міліцыя).
Каментары