Наклады газэтаў «Товарищ» і «Народная воля» арыштавалі, пералічылі і адпусьцілі.
Сёньня раніцай непадалёк ад расейска‑беларускай мяжы супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі затрымалі наклады газэтаў «Товарищ» і «Народная воля», што везьлі ў Беларусь са Смаленску. Як паведаміў намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Товарищ» Зьміцер Яненка, у Дубровенскім РУУС у прысутнасьці начальніка міліцыі наклады газэт зьверылі з дадзенымі таварна‑транспартных накладных. Пасьля гэтага аўто з газэтамі адпусьцілі.
Нагадаем, што ў мінулы чацьвер супрацоўнікі міліцыі арыштавалі частку накладу газэты проста ў рэдакцыі выданьня. Зроблена гэта было нібыта для высьвятленьня сапраўднага месца друку газэты.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары