Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі спынена супрацьпраўная дзейнасць 22-гадовага беларускага грамадзяніна, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.
Называючыся супрацоўнікам спецпадраздзялення КДБ і намеснікам начальніка фонду афіцэрскага жылля, затрыманы пад выдуманым іменем прапаноўваў грамадзянам за пэўную плату паспрыяць ва ўступленні ў жыллёва-будаўнічы кааператыў і набыцці кватэр у Мінску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе КДБ.
Падчас расследавання таксама ўстаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў, называючыся ўраджэнцам Беластока і ўдзельнікам баявых дзеянняў на Блізкім Усходзе, затрыманы прапаноўваў грамадзянам Беларусі свае паслугі ў набыцці аўтамабіляў.
Зараз выяўлена больш за 20 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці згаданай асобы, сума ўрону па якіх перавышае 30 тыс. долараў ЗША.
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў дачыненні да згаданага грамадзяніна распачатыя 6 крымінальных спраў па ч. 1 і ч. 2 арт. 209 КК (махлярства).
Затрыманы змешчаны ў СІЗА КДБ. Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзеная ў Следчы камітэт Беларусі.
Каментары