Здарэнні44

Гэта абсурд: экс-мэр Гомеля Піліпец на судзе абверг усе абвінавачванні

На пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда 11 снежня былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец заявіў, што не лічыць сябе вінаватым і ўсе яго дзеянні былі законнымі.

4 лістапада Магілёўскі аблсуд пачаў разгляд крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. Паводле звестак Следчага камітэта, абвінавачваныя ў верасні—кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі 27 кватэр у шматкватэрных жылых дамах, прынятых у эксплуатацыю ў студзені—красавіку 2011 года. Частка жылых памяшканняў была аформлена на падстаўных асоб.

11 снежня суд закончыў апытанне сведак і перайшоў да допыту абвінавачваных, сярод якіх акрамя Піліпца былы дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпец і Нізкоўская ўтрымліваюцца пад вартай у Магілёўскім СІЗА. Усе яны абвінавачваюцца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і ў саўдзеле ў злачынстве.

«Прызнаць віну там, дзе яе няма, абсурдна», — заявіў сёння Піліпец, адказваючы на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы Дзяніса Кічыгіна.

Як сцвярджае абвінавачваны, прададзенае грамадзянам жыллё нельга было рэалізаваць іншым спосабам, акрамя як адчужэннем ва УКБ і наступным продажам, і «дзеянні тых, хто займаўся адчужэннем і заключэннем дагавораў, не былі супрацьпраўнымі».

«Калі б яго можна было рэалізаваць іншым спосабам, то яго б прадалі, пасля таго як адабралі ў тых, у каго палічылі незаконна набытым», — сказаў Піліпец.

«На думку следства, танна прадалі, але далейшымі дзеяннямі з падачы следства, пракуратуры і суда па вяртанні кватэр і грошай тым, хто іх купіў, гэта наўмыснае дзеянне па нанясенні ўрону прадпрыемству», — заявіў падсудны.

Ён расказаў, што УКБ цяпер выкупіла гэтыя кватэры. «Людзі, якія заплацілі, набываючы гэтае жыллё, аддалі гэтае жыллё УКБ. Грошы УКБ уласныя вярнула гэтым людзям. Уласных у яго не хапіла і яно ўзяла крэдыты пад высокую працэнтную стаўку, і сёння нясе не толькі камунальныя затраты, але і вар'яцкія затраты па абслугоўванні крэдыту», — сцвярджае былы гораданачальнік. Піліпец падкрэсліў, што з-за такіх дзеянняў балансатрымальнік жылля — УКБ — нясе велізарныя расходы і ператварыўся ў прадпрыемства на стадыі банкруцтва.

Пракурор Дзяніс Кічыгін спытаў Піліпца, ці аказваўся на яго націск падчас следства.

«Наконт гэтага я не буду гаварыць, таму што гісторыя ўсё расставіць на свае месцы. Націск… Калі б прэсы не было, я б сказаў пра іншых, як аказваўся націск. Гэта проста тое, аб чым трэба змаўчаць», — заявіў былы кіраўнік Гомеля.

«Калі б я не ведаў падаплёкі ўсяго гэтага, і ў больш вузкім коле я б вам расказаў іншае, але ведаеце, калі… Усё нармальна, ніякага націску ні на каго не было», — сказаў ён.

У сераду быў пачаты допыт другога абвінавачванага Ігара Адарчанкі. Наступнае пасяджэнне суда намечана на 12 снежня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну1

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць