Мова1919

Курсы «Мова ці кава» зменяць назву

Бясплатныя заняткі па беларускай мове чакае рэбрэндынг.

Сёння, 16 снежня, у мінскай галерэі «Ў» адбыўся апошні ў 2013 годзе занятак бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава».

Каля сотні сталых наведвальнікаў праверылі свае веды з дапамогай вясёлага тэста, падрыхтаванага выкладчыкамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.

Арганізатар курсаў журналістка Кацярына Кібальчыч падвяла вынікі года працы. Таксама Кібальчыч паведаміла, што з новага года не будзе займацца арганізацый мінскіх курсаў — гэты абавязак цалкам узяў на сябе Глеб Лабадзенка.

Лабадзенка запэўніў, што з любімымі многімі курсамі нічога не здарыцца і яны будуць праходзіць паводле таго самага графіка, што і раней: у панядзелак а 7-й вечара ў памяшканні галерэі «Ў». Наступны занятак адбудзецца перад Старым Новым Годам, 13 студзеня.

Адзінае, што зменіцца — гэта назва. Курсы больш не будуць насіць звыклае імя, а новую назву ўдзельнікам было прапанаваны выбраць самім наўпрост падчас наступнага занятка.

Першы занятак «Мова ці кава» адбыўся ў Мінску 19 лютага 2013 года.Бясплатныя курсы беларускай мовы — ініцыятыва беларускай журналісткі Кацярыны Кібальчыч, якая цяпер жыве ў Маскве. Кібальчыч спачатку арганізавала курсы «Мова ці кава» ў Маскве, а потым выкарыстала атрыманы досвед, каб распачаць навучанне беларускай мове ў Мінску.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць