Свет1717

Міністр замежных справаў Нямеччыны тэрмінова ляціць у Польшчу, каб абмеркаваць Украіну

Новы міністр замежных спраў Германіі Франк Вальтэр Штайнмаер выказаў абурэнне ціскам Расеі на Украіну для недапушчэння падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы. «Выклікае абурэнне тое, як расейская палітыка выкарыстала эканамічны крызіс ва Украіне, каб не дапусціць падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС», — сказаў нямецкі міністр.

Ён таксама паведаміў, што ў бліжэйшы чацвер, 19 снежня, наведае з візітам Польшчу для перамоваў па Украіне. «Яшчэ ў чацвер паеду ў Польшчу, каб разам з нашымі польскімі калегамі, якія ведаюць пра Украіну больш, чым многія іншыя еўрапейцы, падумаць аб тым, што можам зрабіць, каб перамагчы палітычную блакаду ў Кіеве», — сказаў Штайнмаер.

Паводле яго слоў, ён вырашыў так хутка прыехаць у Польшчу з-за апублікаванага нядаўна ў нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung інтэрв'ю з кіраўніком польскай дзяржавы Браніславам Камароўскім, у якім ён паставіў еўрапейцам некалькі пытанняў па Украіне. Так, ён лічыць, што «Еўрасаюз недаацаніў» слабасць і раз'яднанасць Украіны і патрабаваў ад Кіева «занадта шмат», ставячы перад выбарам «Усход ці Захад».

Як паведамляў УНІАН, учора Расія пагадзілася панізіць цану на газ для Украіны больш, чым на траціну і выкупіць украінскія аблігацыі на суму 15 млрд даляраў. У канцы лістапада прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адмовіўся падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, патлумачыўшы гэта недастатковай фінансавай дапамогі з боку еўрапейцаў ва ўмовах прагназаваных кожны раз вялікіх эканамічных цяжкасцях з-за падпісання гэтага дакумента.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей14

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей14

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць