Грамадства

Сьвятлана Сугака: «Ня марна мы там сядзелі!»

Сьвятлана Сугака пасьля сямі сутак «адсідкі» выйшла на волю.

Мы працягваем расказваць пра тых прыхільнікаў пераменаў, якія за падтрымку намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ў Менску былі арыштаваныя, асуджаныя на зьняволеньне. Кампутарны дызайнэр, вакалістка і мэнэджэр «Свабоднага тэатру» Сьвятлана Сугака пасьля сямі сутак «адсідкі» выйшла на волю.

Сьвятлана расказвае, як яна трапіла на Акрэсьціна:

(Сугака: ) «Каля Палацу рэспублікі затрымала дарожна-патрульная служба. Спыталіся, што вязеце. У асабістых рэчах аказалася палатка. Забралі дакумэнты, сказалі: «Едзем за намі». Я на сваёй машыне прыехала на Акрэсьціна. Артыкул 167, частка першая. Удзел у несанкцыянаваным мітынгу...»

У тым, што дзяўчына аказалася сярод тых, хто пратэставалі на плошчы, няма нічога незвычайнага. Вось што расказаў пра яе кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін, які добра ведае Сьвятлану па сумеснай працы:

(Халезін: ) «Сьвета – гэта тая скала, за якую можна схавацца. Яна прыяжджала на працу, калі рыхтаваліся спэктаклі, а ў яе была тэмпэратура... Такая, пры якой нават мужчыны не маглі б падняцца з ложку. Але Сьвета падымалася і працавала. Для мяне гэтая дзяўчынка – нават гераіня. Калі б такіх было шмат у Беларусі, то мы б жылі ў іншай краіне ўжо зараз!»

Сьвятлана – чалавек шматгранны. Акрамя кампутарнага дызайну і ўдзелу ў падрыхтоўцы тэатральных пастановак, дзяўчына яшчэ займаецца вакалам. Працяглы час сьпявала ў гурупе «Тарпач». Зараз працуе ў сумесным праекце з гуртом «Таварыш Маўзэр». Ягоны кіраўнік Ян Панюціч, не згаворваючыся, паўтарае тое, што й Мікалай Халезін:

(Панюціч: ) «Яна мужны чалавек. Ну і, урэшце, яна прыгожая дзяўчына.

Сьвета дае ўзровень драйву, якому хочацца адпавядаць. Для яе вельмі важная рэч – свабода. Напэўна, канфлікты ў «Тарпачы» пачаліся менавіта ад таго, што патрабаваньні да свабоды ва ўсіх розныя. Вось у Сьветы яны максымальныя. І яна была згодная змагацца за свабоду. А ўсе астатнія, відавочна, не настолькі».

У дзень, калі Сьвятлану затрымалі, яна яшчэ з раніцы прыхавала ў кішэнях доўгую нітку і стрыжань. Недзе вычытала, што гэта можа вельмі спатрэбіцца ў ізаляцыі – каб рэзаць прадукты, ці наладзіць сувязь з суседзямі праз вэнтыляцыю. Гэтая запасьлівасьць і добрае веданьне беларускай музыкі аказаліся вельмі патрэбнымі ў камэры. Каб лягчэй бег турэмны час, дзяўчаты й хлопцы сьпявалі.

(Сьвятлана: ) «Сьпявалі разам NRM – «Паветраны шар», «Тры чарапахі». «Купалінку». Шмат чаго сьпявалі. Размаўлялі паміж камэрамі празь вэнтыляцыю. Навіны перадавалі – праз вэнтыляцыю. Перастукваліся па сьценах, па батарэях у рытме «Жыве Беларусь!»Потым, калі хтосьці выходзіць, на калідоры крычыць: «Жыве Беларусь!» І ўсе, з усіх камэр, яму адказваюць: «Жыве!»

Сьвятлану на выхадзе з Акрэсьціна чакалі з кветкамі, паветранымі шарамі і шампанскім родныя і сябры – амаль трыццаць чалавек. Дзяўчына ледзьве стрымала сьлёзы. З другога паверху старога корпусу турмы знакам «вікторыя» цягнулі рукі хлопцы. І калі Сьвета садзілася ў машыну, пракрычала тым, што заставаліся за кратамі: «Жыве Беларусь!» Вязьні дружна адгукнуліся: «Жыве!»

(Сьвятлана: ) «Я зрабіла высновы, што не дарма мы там сядзелі, і сапраўды – жыве Беларусь! Гледзячы на тое, што адбываецца, што адбывалася там, зараз я дакладна ведаю, што – жыве! Абавязкова будзем выходзіць. І, я думаю, зараз нас будзе значна болей, чым было на Кастрычніцкай плошчы. Будзем выходзіць і на Чарнобыльскі шлях, і на іншыя акцыі пратэсту супраць гэтага рэжыму. З кім я размаўляла, ніхто не казаў, што гэта было марна і што наступным разам ня пойдуць».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць