Грамадства

Віншаванне Апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці са святам Божага Нараджэння

«Віншую беларускі народ — веруючых і ўсіх тых, хто, не звязваючы сябе ані з якой рэлігіяй, шукае сэнс жыцця. Жадаю ўсім, каб не пераставалі шукаць. Той, хто шукае – жыве.

Той, хто шукае, кожны дзень пераадольвае сябе ў пошуках новых магчымасцяў. Мы — хрысціяне — абвяшчаем вам Дзіцятка, што нарадзілася ў Бэтлееме. Для нас гэта Сын Божы, які прынёс любоў Айца і засведчыў аб ёй, не выракаючыся нават тады, калі мы ўкрыжавалі Яго. 

Божае Нараджэнне — гэта не гісторыя, прыдуманая для дзяцей, як нас намагаліся пераканаць. Гэта надзея чалавецтва, сэнс чалавечага жыцця. 

І калі мы – хрысціяне – не заўсёды паслядоўныя ў нашым жыцці, не адкідвайце дзеля гэтага нагоду спаткацца з Богам, толькі таму, што ў нас не заўсёды можна ўбачыць Божы вобраз. Калі вашы дзверы застануцца адчыненымі, штосьці вялікае здарыцца і ў вашым жыцці. Як і калі гэта адбудзецца — гэтага мы таксама не ведаем. Гэта ведае толькі Бог, які чакае вас ад моманту вашага нараджэння. 

Хрысціянам, асабліва католікам, жадаю перажыць захапленне пастухоў перад абліччам анёлаў, якія ўначы абвясцілі нараджэнне Збаўцы. Жадаю адправіцца ў дарогу разам з пастухамі, каб шукаць Яго. Гэта асаблівы час, калі можна спаткаць Збаўцу. У дарозе да Бэтлеема адчуваем сябе сваякамі Бога, які ўсіх любіць і прыцягвае ўсіх да сябе. Божым Нараджэннем станем таксама мы, калі той, хто нас убачыць, зразумее, што мы спаткаліся з прыгожым і вечным. Добрых святаў Божага Нараджэння жадае вам Папа Францішак».

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →