Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі
У Віцебску на прыпыначных пунктах з'явіліся плакаты з надпісам «Беларусь XXI стагоддзя» і з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі, піша Telegraf.news.

Акрамя таго, у раённых цэнтрах Віцебскай вобласці зладзілі раздачу 650 значкоў з надпісам «За бацьку!» і размясцілі падобныя плакаты не толькі на прыпынках, але і ў іншых людных месцах.

Старшыня Лепельскага раённага аддзялення «Белай Русі» Юрый Мілы заявіў sb.by, што такім чынам ён і яго калегі, маўляў, хацелі «адкрыта выказаць сваю пазіцыю».
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Хай сваю пазіцыю за свае асабістыя грошы выказвае.
І пасля поўнай працэдуры ўзгаднення пікета ў грамадскім месце с выканкамам.