Грамадства3030

Былы камандуючы НАТА заклікаў вярнуцца да супрацы з Беларуссю і сказаў, за што апладзіруе Лукашэнку

«Беларусь — гэта магчымасць. Не варта паліць масты з ёю».

 Філіп Брыдлаў Philip Breedlove Филип Бридлав
Філіп Брыдлаў. Скрын відэа: svaboda-premium / YouTube

На пытанні Радыё Свабода адказаў былы Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove). Прыводзім некаторыя з іх.

Якія б былі вашы рэкамендацыі для новай адміністрацыі ЗША наконт палітыкі адносна Беларусі?

Што тычыцца нашай палітыкі адносна Беларусі, то я сказаў, што Беларусь — гэта магчымасць. Мы павінны спрабаваць наладзіць лепшыя адносіны паміж Захадам і Беларуссю. Калі Беларусь пабачыць магчымасці гандлю і іншыя рэчы, якія даюць сувязі з Захадам, я думаю, што ўрэшце беларускае кіраўніцтва зробіць правільнае рашэнне далучыцца да Захаду. Таму я б сказаў, што не варта паліць масты з Беларуссю.

Не дапускайце, каб Беларусь дзейнічала, як Расія, але спрабуйце наладзіць яе добрыя адносіны з Захадам і паказаць, што гэта значыць.

Але наколькі гэта магчыма ў сітуацыі, калі шмат хто лічыць Лукашэнку поўнай марыянеткай Крамля?

Магчыма, прэзідэнт Лукашэнка падкантрольны Расіі. Але ён, як выглядае, спрабуе трымаць іх хаця б на адлегласці выцягнутай рукі. І я яму за гэта пляскаю ў далоні.

Усе нашы дзяржавы мелі часы, калі іх кіраўніцтва падтрымлівала дзіўныя канфігурацыі адносін з рэштай свету. У маёй краіны (ЗША — НН) гэта таксама было. Таму нам трэба спрабаваць працаваць з тымі кіраўнікамі, якія ёсць. Я б глядзеў на Беларусь як на магчымасць, а не як на цалкам адмоўнага ўдзельніка падзей.

Наколькі, на Вашу думку, можна мець адносіны, перамовы і, магчыма, нейкія геапалітычныя саюзы з рэжымам, які трымае столькі палітвязняў?

Тут я зраблю заяву, якую я ўжо рабіў шмат гадоў і шмат хто ў гэтым са мной нязгодны. Відавочна, ёсць рэчы, які нам нельга рабіць з Беларуссю, бо ёсць праблема палітвязняў, іншыя рэчы, дзе беларускае кіраўніцтва не дзейнічае адпаведна заходнім маральным пранцыпам і стандартам.

Людзі часта кажуць — калі маем праблему з нейкай краінай, варта з ёй разарваць адносіны. Я лічу, што нам варта рабіць зусім супрацьлеглае. (…) Калі мы ў стане вайны альбо, калі ў нас вялікія праблемы з іншай краінай, нам трэба павялічваць палітычныя кантакты, каб спрабаваць паўплываць на змены да лепшага.

Я не думаю, што разрыў адносін калі-небудзь прыносіў карысць. Ёсць шмат спосабаў пакарання ці інструментаў, якія мы можам скарыстаць, каб паўплываць на змены. Але калі разрываць дыялог, я не думаю, што мы некалі дасягнём слушнага выніку. Я думаю, што нам трэба павялічваць узаемадзеянне.

Каментары30

  • Ы
    13.09.2024
    Вусаты вецера ногі аблюбыя вашыя спадзяванні, бо ён цар, якім нараджаюцца, а не становяцца. Ен нішчыць родную культуру і людзей. Вашыя дамоўленасці, проста чарговы прагіб. Дурні. Вось быццам бы павінны разумець рэал-палітыкс, але ж ... ніхера
  • Беларус
    13.09.2024
    Паскуды.
  • Лукашэнка Бацька
    13.09.2024
    Мо і прыслухаюся, але перш выдайце мне збеглых. Можаце празь Інтэрпол, і вішчэць, што праз памылку, што не палітычныя дэпартаваліся і такое падобнае.
    Дакладна выканаеце, дасылацьмем адно да аднога генэралаў-палкоўнікаў падрыгацца ў сталіцах ў межах працоўных групаў
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Туск хоча ўзброіць Польшчу: 500 тысяч арміі, абавязковыя вайсковыя зборы для ўсіх і, магчыма, ядзерная зброя10

Туск хоча ўзброіць Польшчу: 500 тысяч арміі, абавязковыя вайсковыя зборы для ўсіх і, магчыма, ядзерная зброя

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду экс-кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў1

Тараканы ў халадзільніку, цвіль і абадраны паркет. За паўгода арандатары з Афрыкі знішчылі кватэру мінчукоў17

Белы дом: Навіна пра пазбаўленне ўкраінцаў статусу ўцекачоў — фэйк5

Сугак, Ментусава, Данэйка, Мэрыем і іншыя паспяховыя беларускі падзяліліся галоўнымі жыццёвымі абломамі17

Трамп: Украіна і Расія ўрэшце заключаць пагадненне аб перамір'і9

У Мінску паўтара месяца не будуць працаваць тры трамвайныя лініі1

Падчас тушэння пажару ў Івацэвіцкім раёне памёр начальнік пажарнай службы2

У сірыйскай Латакіі ўспыхнулі сутыкненні паміж сіламі бяспекі і прыхільнікамі Асада1

Скандал у беларускім скарыназнаўстве: маладога гісторыка Паршанкова вінавацяць у прысваенні чужога адкрыцця15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск хоча ўзброіць Польшчу: 500 тысяч арміі, абавязковыя вайсковыя зборы для ўсіх і, магчыма, ядзерная зброя10

Туск хоча ўзброіць Польшчу: 500 тысяч арміі, абавязковыя вайсковыя зборы для ўсіх і, магчыма, ядзерная зброя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць