Меркаванні55

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары

Я нядаўна з нейкім здзіўленнем — ад таго, што, здаецца, ніхто пра гэта раней не напісаў — узгадаў галоўныя тэмы Адраджэння канца 1980-х. Калі задумацца, то дзве базавыя ідэі, з якіх яно пачалося і на якіх доўгі час грунтавалася — гэта Курапаты і Чарнобыль. Ахвяры і пакуты. І гэта зусім не добра, піша ў фэйсбуку Віталь Цыганкоў.

Дарэчы, наконт самога панятку «Адраджэнне». У канцы 1980-х выходзіла шмат самвыдавецкіх лісткоў, дзе іх аўтары сцябаліся (ужо тады) і з апазіцыі. Дык, памятаю, у адным з іх Адраджэнне абыгрывалася як «А дражджэй нет». «У ўкраінцаў Рух — значыць, трэба кудысьці рухацца, а ў нас?» — задаваўся пытаннем ананімны аўтар. Запомнілася. А дарэчы, угадайце, як перакладаецца літоўскі Саюдзіс? Таксама — «рух».

І я разумею, што ў слова «Адраджэнне» можна наўкладаць шмат містычнага і глыбокага, але ягонае слоўнікавае значэнне, якое ўспрымае любы чалавек, наступнае: 1. Аднаўленне, уздым пасля перыяду заняпаду, разбурэння, з’яўленне зноў. 2. Аднаўленне, адбудова чаго-н. знішчанага, разбуранага. То-бок — аднаўленне таго добрага, што калісьці было. Вяртанне да чагосьці светлага і чыстага. То-бок — рух назад?

Цалкам натуральна, што ў канцы XIX стагоддзя, часе з'яўлення сучаснай беларускай нацыі, нацыянальнае спалучалася з сацыяльнай барацьбой. Тагачасны нацыянальны рух, як амаль ва ўсёй Усходняй Еўропе, быў рухам нізоў, тых, «кто был ничем». «Песні жальбы», «Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, быццам крот» — і гэтак далей, надта шмат класічных цытатаў. Прыгнечаныя, занядбалыя, бяспраўныя.

Але наўрад ці класікі маглі ўявіць, што іхняя канцэпцыя, накіраваная ў той час на малаадукаваных сялян, перажыве эпоху і праз дзясяткі гадоў будзе прэзентавацца як арыенцір адукаваным урбанізаваным беларусам канца XX стагоддзя.

Я тут не адкрываю Амерыку, бо дыскусіі пра гэта ішлі ў пачатку 90-х, калі, напрыклад, Сяргей Дубавец пісаў тэкст «Ідэя мёртвага дому», дзе ўсталёўваў, што «беларушчына — гэта творчасць», «сёння самая ідэя вяртання — гэта прафанацыя». Я не кажу пра Валянціна Акудовіча — якога, разам з Дубаўцом, назвалі рэнегатамі (адступнікамі).

Дыскусія пра назву на пэўны момант заглухла, і я бачу, як зараз Адраджэнне зноў з'яўляецца арыенцірам для новага пакалення: праводзяцца канферэнцыі, пішуцца праграмы, ствараюцца камісіі…

Увогуле трэба сказаць, што ў расчэсванні раны ахвярнасці беларусы зусім не ўнікальныя, асабліва ў сучасным свеце, дзе квітнее культ віктымнасці. Кожная група ці маладая нацыя, якая была (ці адчувала сябе) прыгнечанай большасцю альбо магутнымі суседзямі — так ці іначай у сваёй ідэалогіі спалучае два наратывы — ахвяры і героі.

З аднаго боку, як мы пакутавалі і змагаліся, з іншага — колькі мы дасягнулі і колькі перамог здабылі, колькі герояў далі ў самых розных сферах. Яўрэі, чорнаскурыя, геі, украінцы, прыбалты, палякі (бяру самыя вядомыя альбо блізкія нам прыклады) — усе так ці іначай спалучаюць наратывы «ахвяраў» і «герояў», «пакутаў» і «дасягненняў». Аднак пытанне ў прапорцыях і своечасовасці.

Мне падаецца, што чым больш здаровае грамадства (група), тым больш яна адыходзіць ад услаўлення пакутаў і пераходзіць да ўслаўлення «дасягненняў» і «будучыні».

А беларусы, як падаецца, зацыкліліся на бедах і ахвярах, мы расчэсваем гэтую віктымнасць — пры тым без надзеі на нейкія выгоды

(бо ў сучасным свеце культ віктымнасці — гэта інструмент для дасягнення маральнай, сацыяльнай, а часам і матэрыяльнай падтрымкі. Напрыклад, калі афраамерыканцы расчэсваюць пакуты расізму, то яны, сярод іншага, маюць цалкам матэрыяльную мэту атрымаць кампенсацыі ад дзяржавы «за стагоддзі рабства»).

Заўважу, што гістарычныя факты тут, па вялікім рахунку, ні пры чым, мы самі выбіраем, «шклянка напалову пустая ці поўная». Факты можна заўсёды знайсці і на ахвярную і на геройскую ідэю, у гісторыі кожнага народа і групы можна знайсці і «пакуты» і «славу».

Справа ў свядомым выбары. Справа ў тым, на што вы робіце націск, што вы ўносіце ў падручнікі, а што ігнаруеце. На чым вы будуеце ідэнтычнасць сваёй нацыі альбо групы.

Французы ў Другой сусветнай ваявалі нашмат меней за беларусаў. Але яны — «пераможцы», праводзяць вайсковыя парады 8 траўня, пра калабарацыянізм амаль не ўзгадваюць, пераважна пра герояў Супраціву. А «мы» — аддалі перамогу лукашыстам, а самі занурыліся ў трагічны дыскурс, што беларусы сталі ахвярамі дзвюх таталітарных сістэм.

Тым часам прапаганда тупа, без ніякай неадназначнасці, паўтарае, што беларусы — пераможцы. І гэты тэзіс, як падаецца, знаходзіць падтрымку ў большасці. Бо людзі любяць пераможцаў. Людзі могуць шкадаваць прайграўшых, але не жадаюць да іх далучацца.

Прайдзіце любыя курсы піяру, рэкламы, псіхалогіі, маркетынгу — вобраз пераможцы абавязковы для прасоўвання прадукту. А яшчэ лепей, калі наш герой пераадолеў усе перашкоды, зведаў шмат пакутаў — і дасягнуў поспеху.

І чаму б гэтую простую выйгрышную схему не выкарыстоўваць пры канструяванні нашай «уяўленай супольнасці», ідэнтычнасці нашай нацыі?

Каментары5

  • Рэсэнты Мент
    13.09.2024
    Падмурак нацыянал сацыялізму
  • Пераможца
    14.09.2024
    Сапраўды годная прапанова! Ад прыгнёту і пакутаў да перамогі і гонару!
  • Літвін
    15.09.2024
    Вернуць сябе сапраўднае імя народу - літвіны, вялікую Эўрапейскую дзяржаву Літву, шанаваць гістарычную спадчыну сваіх продкаў ды родную мову, альбо быць белоруссамі, братамі вялікароссаў (маскавітаў), жыць у Белорусской губерніі РФ, адрыныўшы стагоддзі нашае вялікай гісторыі, напляваўшы на сваіх продкаў якія змагаліся за волю ды незалежнасць. Рабіце выбар.

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?57

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?

Усе навіны →
Усе навіны

Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?3

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі5

У Брэсце заўважылі рэдкі спорткар — такіх было выпушчана ўсяго 4192

У Польшчы хочуць абмежаваць колькасць замежных студэнтаў у ВНУ1

Хто тая жанчына, якая прымае дакументы ў кандыдатаў у прэзідэнты і дзяжурна дакладвае пра сумленнасць выбараў?9

Зіма ўжо блізка! У Мінску заўважылі першых снегіроў1

ЦВК назваў асаблівасць дэкларацый аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты на гэтых выбарах1

Пуцін у снежні прыедзе ў Мінск3

Памёр журналіст Вадзім Доўнар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?57

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?

Галоўнае
Усе навіны →