Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1616

"Ліхтарат" і рацыён

Калі ўлада перастане "карміць народ" — гэта і будзе прыкметай уваходжаньня краіны ў нармалёвыя каардынаты ХХІ стагодзьзя. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Нечакана гарачая дыскусія пра дыялектычную ўзаемасувязь кілбасы і свабоды справакавала новы постынг.

Я думаў, што настальгія па савецкай кілбасе па 2.20 (гэта "мокрая", "сухая" каштавала чатыры з капейкамі) ужо адмерла. Але ж не!

Эвалюцыя савецкай кілбасы, колькасная і якасная, адбывалася на маіх вачох. Калі быў малы, бацька іншым разам прывозіў зь Менску сетку розных прысмакаў, уключна з сапраўды добрай кілбасой.

Але тады, у 60-х, яна лічылася дарагаватай, халера! (За Сталіным увогуле, кажуць, нават ікра ляжала вольна.) Калі ж народ пабагацеў, высьветлілася, што прадукту на ўсіх не стае. Якраз так супала: толькі паехаў вучыцца ў БДУ (1975 год), як кілбасны асартымэнт са сталічных вітрынаў бы карова языком зьлізала. Шапталіся, што Менск перавялі на нейкую ніжэйшую катэгорыю забесьпячэньня, а мяса ідзе ў Маскву ды Ленінград.

І сапраўды, мой бацька неаднойчы суправаджаў саўгасных бычкоў па чыгунцы ў горад на Няве. Мусіць, такія ж таварнякі спраўна ганялі і на Маскву. Адтуль жа, наадварот, радыяльна імчалі "кілбасныя электрычкі". Народ з расейскай глыбінкі адмыслова курсаваў у вітрынны рай, каб прытарабаніць у свой Мухадранск пару батонаў "Астанкінскай" (назва — таксама пэрл савецкага крэатыву!).

Дый сам я з камандзіровак у белакаменную зазвычай прывозіў палку "сухой" кілбасы (так называлі любую "ня мокрую", гатункаў не разьбіралі), за якой даводзілася адстаяць пару гадзінаў; тры кілі памаранчаў (болей ў адны рукі не давалі) ды кілю кавы (таксама быў ліміт). Потым кава зусім зьнікла, і прапаганда тлумачыла гэта замаразкамі ў Бразыліі (!), якія нібыта панішчылі ўсе плянтацыі (пры тым што астатні сьвет піў тую каву, як і раней:)

А кілбаса станавілася чым далей, тым болей брыдкая. Хадзілі чуткі, што дзеля аб'ёму вытворчасьці туды піхаюць туалетную паперу. А паколькі апошняй не купіць было, то вэрсыя выглядала праўдападобнай. Добра памятаю час, калі айчынную кілбасу перасталі есьці коткі. На іх ня дзейнічала прапаганда аб перавагах савецкай мадэлі. Яны добра адчувалі тухляціну.

Вось так, карацей, мы і жылі. Так што ня трэба, калі ласка, баек.

Ну а каб выразна ўбачыць сувязь між дэмакратыяй і кілбасой, варта зірнуць на склад усясьветнага "залатога мільярду". Найбагацейшыя краіны — гэта дэмакратыі (вынесем за дужкі розныя там эміраты…). Ніводная дыктатура не дала свайму народу доўгага дабрабыту, а тым болей стабільнага росквіту.

Сёньня, калі Масква зрэзала прэфэрэнцыі, на вачох зьдзімаецца і балёнік "беларускай мадэлі". Вы сочыце за цэньнікамі? Вы можаце апошнімі днямі свабодна купіць малако ды кефір? Я пасьля працы натыкаўся ва ўнівэрсаме на голы васэр:) У пакупнікоў зноў саўковы сындром: дэфіцыт! Нашу эканамічную мадэль з ручным прывадам, мадэль, у якой пэрыядычна трэба "брацца за яйцы", зноў стала, кажучы калямбурам, кілбасіць!

Дарэчы, і сам культ кілбасы, увогуле харчаваньня, што ня зжыты і па сёньня, адлюстроўвае ўбогасьць саўковага мэнталітэту, гэтую праклятую філязофію дэфіцыту.

Іншая рэч, што і дэмакратыя, і рынак — толькі інструмэнты, і не зусім дасканалыя. Фэтышызаваць іх насамрэч ня варта.

Але факт тое, што амэрыканская сям'я траціць на харчаваньне, здаецца, 8% бюджэту, а наша — блізу паловы. У вольных (і так супадае, халера, што пры гэтым яшчэ і багатых:) краінах ня робяць з кілбасы культу. У разьвітых дэмакратыях, канешне, застаецца шмат праблем, але гэта пераважна ўжо праблемы іншага ўзроўню, вышэйшага за страўнікавы. Там пачуваюцца не "ліхтаратам", а грамадзянамі.

А вось "ліхтарат", зацыклены на рацыёне, лёгка трымаць у паднявольным, бяспраўным, паўжывёльным стане. Не выпадкова ж нашыя чыноўнікі так любяць лексыку сьвінафермы — "накарміць народ" і ўсё такое.

Калі ўлада перастане "карміць народ" — гэта і будзе прыкметай уваходжаньня краіны ў нармалёвыя каардынаты 21-га стагодзьзя.

ЗЫ. Пішу безь некаторых нюансаў, каб не расьцякацца думкаю па дрэве, так што не прыдзірайцеся:) Сам ведаю, напрыклад, што на Захадзе таксама ня ўсе высокадухоўныя. Быдла, на жаль, ўсюды стае (хаця там яму, бадай, меней волі).

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне5

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне5

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць