Грамадства

Нацбанк працягнуў тэрмін падпісання пагадненняў з кліентамі аб дамовах карт-рахунку

Яшчэ на год, да 31 снежня 2014 года, працягнуты тэрмін для падпісання паміж банкамі і кліентамі дадатковых пагадненняў да дамоваў карт-рахунку ў сувязі з выключэннем з заканадаўства тэрміну «карт-рахунак».

Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ад 18 студзеня 2013 года № 34 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі».

Як паведамлялася раней, гэтым дакументам было даручана банкам да 31 снежня 2013 года правесці работу з кліентамі па заключэнні дадатковых пагадненняў да дагавораў карт-рахунку для прывядзення іх у адпаведнасць з заканадаўствам.

Прэс-служба Нацбанка інфармуе, што «пэўная праца з кліентамі была праведзена».

Разам з тым, згодна з дадзенай банкамі Нацбанку інфармацыяй, нягледзячы на праведзеныя мерапрыемствы, колькасць адкрытых фізічнымі асобамі рахункаў, дадатковыя пагадненні па якіх не заключаныя да канца 2013 года, застаецца вельмі значнай — больш чым 2 млн. рахункаў.

Колькасць рахункаў, па якіх дадатковыя пагадненні не заключаныя, абумоўлена наяўнасцю ў партфелях банкаў «Ашчадных» і «Аграрных» банкаўскіх плацежных картак, выдадзеных да рахункаў з налічэннем павышанага даходу і прызначаных у большай ступені для накаплення грашовых сродкаў. Аперацыі па такіх рахунках (акрамя налічэння працэнтаў), як правіла, на працягу доўгага часу адсутнічаюць.

Прымаючы да ўвагі звароты банкаў, што паступілі ў Нацбанк, аб немагчымасці далейшага выкарыстання банкаўскіх плацежных картак кліентамі, якія не аформілі дадатковыя пагадненні да 31 снежня 2013 года, а таксама істотны аб'ём работы, звязаны з заключэннем адпаведных пагадненняў, і дадзены дадатковы час тэрмінам на адзін год для вырашэння гэтага пытання.

У сувязі з гэтым Нацбанк яшчэ раз нагадвае трымальнікам банкаўскіх плацежных картак, якія не заключылі дадатковыя пагадненні да дамоваў карт-рахунку, аб неабходнасці ажыццяўлення гэтай аперацыі да канца 2014 года.

Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні мэтазгодна ўдакладніць у банку, які выдаў банкаўскую плацежную картку.

Каментары

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць