Грамадства22

Дашкевіч: «Адстаўка кіраўніцтва турмы №1 можа пагоршыць сытуацыю ў вязніцы»

Кіруючы склад турмы № 1 у колькасці трох чалавек вызвалены ад займаных пасад у сувязі з выхадам на пенсію, - сёння паведамілі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС.

Інфармацыйнай службе партала tut.by паведамілі, што замест палкоўніка Аляксанда Аліева, які займаў пасаду кіраўніка турмы, прызначэнне атрымаў Уладзімір Шаблінскі. У ДВП адмовіліся каментаваць кадравую перастаноўку.

Свае меркаванні на гэты конт выказаў Зміцер Дашкевіч, лідар зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронту», які ўлетку адбываў арышт як раз у згаданай турме.

- Насамрэч умовы ў Гродна для мяне былі далёка не самыя горшыя, калі канешне самі ўмовы ў беларускіх турмах можна ацаніць як «ня горшы» ці «ня лепшы». Як мінімум не адбывалася рознага кшталту правакацый і ўзмоцненага ціску.

Такі масавы сыход на пенсію, я магу патлумачыць пэўна чарговымі разборкамі за сферы ўплыву ўнутры самога Дэпартамента выканання пакаранняў і ўнутраных ворганах. Хутчэй за ўсё праз змену кіраўніцтва ў гарадзенскай турме проста мацней «закруцяць гайкі».

Пэўна і сама сістэма, злачынная сістэма, не мае змяніцца ад кадравых перастановак.

Бо ў падобных установах, як турма №1 людзі вымушаны літаральна «праз сілу» выконваць загады, не залежна ад займаемых пасад. 

Малады палітык таксама выказаў меркаванне, што масавы выхад на пенсію кіраўніцтва турмы не звязаны з нядаўнім лістом Міколы Аўтуховіча, у якім ён скардзіўся на ўмовы ўтрымання і абыходжанне з боку адміністрацыі турмы №1.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў30

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў30

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць