Грамадства1313

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў

У Мсціславе правялі грамадскія абмеркаванні праекта пункта пахавання радыеактыўных адходаў. Мсціслаўскі раён — адна з трох пляцовак, куды ўлады разглядаюць магчымасць звозіць небяспечныя адкіды — нароўні з Астравецкім і Хойніцкім раёнамі.

Фота: mstlife

Перад мясцовымі жыхарамі выступілі дырэктар Беларускай арганізацыі па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі (БелРАА) Міхаіл Кісель і прадстаўнік «Белніпіэнергапрама» Андрэй Рыкаў, піша mstlife.

Сталічныя госці запэўнівалі мясцовых у «шматбар’ернай абароне», якая цалкам выключае траплянне радыяцыі ў глебу і грунтавыя воды, ды пераконвалі ў гарантыях бяспекі для будучых пакаленняў.

Мясцовых жыхароў, як вынікае з публікацыі, супакойвалі стандартамі і «міжнародным вопытам краін Еўропы».

Акрамя пытанняў экалогіі і кантролю радыяцыі, людзям паабяцалі плюсы ў выглядзе новых працоўных месцаў і развіцця інфраструктуры.

«На ўсе пытанні прадстаўнікі БелРАА і праектнай арганізацыі далі вычарпальныя адказы», — запэўнівае выданне.

Канчатковае рашэнне аб выбары пляцоўкі будзе прымаць спецыяльная Дзяржкамісія.

Каментары13

  • Барадзед
    30.08.2026
    Вкурили.
  • 1
    30.08.2026
    Зрабілі б у вёсцы Александрыя чы у́ вёсцы Рыжкавічы
  • Cud
    30.08.2026
    Калі лукашысты нешта паабяцалі, то веры да лукашыстаў няма і ня можа быць.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць