Грамадства3737

Як старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сірэнка сем хвілін круціў галавой у адказ на пытанні

У сераду 15 студзеня журналіст «Нашай Нівы» перажыў незабыўныя хвіліны. Усё пачалося з жадання даведацца больш пра камісію, створаную 8 студзеня пры камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, якая разглядае парабаванні пратэстоўцаў з хуткай дапамогі. 

Пра дзейнасць камісіі і яе прапановы вядома мала, і лагічным спосабам даведацца было задаць пытанне чалавеку з сістэмы — старшыні камітэта па ахове здароўя Віктару Сірэнку.

Звязацца з Сірэнкам сталася амаль немагчымай задачай. Ад самай раніцы да 3-й гадзіны дня, паводле адказу сакратаркі, яго не бывае ў офісе: Сірэнка ці ў Мінгарвыканкаме, ці ў Міністэстве аховы здароўя. Пасля 15-й ён прыходзіць у свой кабінет, але вельмі заняты і не можа адказаць. Такі стан доўжыцца ў сярэднім ад 15 да 25 хвілін. Пасля занятасць чыноўніка звычайна падаўжалася на 10 хвілін, па прашэсці якіх сакратарка пераставала браць слухаўку, а потым сканчаўся працоўны дзень…

Праз некалькі дзён стала ясна, што шансаў пачуць нават «без каментароў» ад Віктара Іванавіча няма. Але раптам з'явіўся промень надзеі: 15 студзеня — трэцяя серада месяца, а кожную трэцюю сераду месяца ў Сірэнкі абавязковы прыёмны дзень. Я зноў набраў нумар прыёмнай і папрасіў сакратарку запісаць мяне прыём, хоць загадзя быў гатовы да адказу «Прабачце, але месцаў няма». На дзіва, сакратарка паведаміла: «Магу запісаць вас на 15:00. Вам пасуе гэты час?».

У 14:45 у сераду са спісам пытанняў я сядзеў у прыёмнай Сірэнкі. Акрамя мяне — нікога. Сірэнкі не было таксама. Сакратарка папярэдзіла, што ён затрымліваецца на 15 хвілін. Падначаленыя Сірэнкі вельмі хацелі яго ўбачыць: яны заходзілі з інтэрвалам у хвіліну-дзве і пыталіся, ці не з'явіўся начальнік, бо трэба падпісаць дакументы. Сакратарка толькі ўздыхала: «Вы ж ведаеце нашага… Паляцеў некуды, нічога не сказаў…»

Трэба адзначыць, Сірэнка выявіўся пунктуальным і спазніўся роўна на 15 хвілін. Ён зайшоў у свой кабінет, каб распрануцца. Усе вакол замітусіліся. З'явілася жанчына, напэўна, намесніца Сірэнкі. Яна назвала нумар кабінета, у якім праходзіць прыём грамадзян. Яшчэ раз пацікавілася, якое выданне я прадстаўляю. Сірэнка і яго памочніца пайшлі першымі. Раптам да мяне падышла сакратарка і нібыта употай спытала: «У вас, спадзяюся, нейтральныя пытанні?» Я спытаў у адказ, што значыць «нейтральнае пытанне», аднак мне не адказалі.

У пакоі для прыёму за авальным сталом усеўся Сірэнка з памочніцай, насупраць пасадзілі мяне. Я дастаў тэлефон, уключыў дыктафон, паклаў яго перад сабой. Далей гутарка ішла наступным чынам:

— Добры дзень, Віктар Іванавіч, я журналіст «Нашай Нівы». Прыйшоў да вас на прыём, бо, на жаль, не змог датэлефанавацца. Я цікаўлюся лёсам пратэсту медыкаў хуткай дапамогі. Ці можаце вы расказаць пра нейкія вынікі працы камісіі?

Сірэнка моўчкі ківаў галавой.

— Прабачце?

Сірэнка працягваў ківаць і развёў рукамі.

— Прабачце, вы не хочаце адказваць на пытанне? Можаце, калі ласка, адказаць што-небудзь?

Сірэнка адмоўна пакруціў галавой.

— Мабыць, раскажаце пра сустрэчу з медыкамі 8 студзеня? Які бок быў ініцыяваў сустрэчу?

Сірэнка маўчаў.

—Добра. Можаце, калі ласка, расказаць пра склад камісіі? Якія спецыялісты ў яе ўвайшлі?

Сірэнка маўчаў.

— Ёсць яшчэ адно пытанне. Чаму ні на сайце камітэта па ахове здароўя, ні на сайце Мінгарвыканкама не з'явілася паведамленне пра стварэнне камісіі?

Нарэшце Сірэнка амаль шэптам сказаў: «Вы атрымаеце адказы ў пісьмовым выглядзе па адрасе, які ўказалі пры рэгістрацыі на сустрэчу».

Я пацікавіўся, якім чынам мне адкажуць на пытанні, якія нават не запісваюцца.

«Запісваюцца», — прашаптаў Сірэнка.

У наступны момант сакратарка моўчкі паказала рукой на купу рэчаў на стале. Там, паміж стосам нейкіх штодзённікаў і яшчэ чымсьці ляжаў дыктафон (пра які, дарэчы, не папярэдзілі згодна з «Законам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»). Пры гэтым некалькі хвілін раней Сірэнка жэстамі запэўніваў, што любая фота і відэаздымка ў дадзенай сітуацыі забароненая (але якім законам гэта забараняецца, патлумачыў разводам рук у бокі).

Падчас размовы з Сірэнкам некалькі разоў мяне цягнула засмяяцца, бо сітуацыя нагадвала тэатр абсурду: перад мною сядзіць чыноўнік, адказны за ўсю ахову здароўя двухмільённага горада, якога я, як і мае бацькі і калегі, фінансую са сваіх падаткаў. І ён, нібыта дзіця, гуляе ў маўчанку, час ад часу ківае галавой і разводзіць рукі ў бокі.

Калі сур'ёзна, такі маналог з чыноўнікам — добрая ілюстрацыя ўсёй «адкрытасці» ўрада для грамадзян у цэлым і Міністэрства аховы здароўя ў прыватнасці. Нездарма Мінздароўя заняла першае месца ў леташнім рэйтынгу закрытасці міністэрстваў для СМІ. Аднак карысней усё ж пасмяяцца, бо абурацца з кожнай такой сітуацыі — здароўя не хопіць.

Чытайце таксама:

Доктар Сірэнка, які выдаў гэбістам збітага Някляева, пайшоў на павышэнне

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар ФБР апублікаваў фота ракушак, выкладзеных у форме лічбы 8647. Яго абвінавачваюць у закліку забіць Трампа7

Лукашэнка пра будучыя вучэнні з Расіяй: Мы ні на каго нападаць не збіраемся19

Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

Чаму аднушка пана Ежы можа вырашыць лёс выбараў прэзідэнта Польшчы. Што трэба ведаць пра першы тур галасавання9

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць