Байцы «Беркута» злавілі на Грушэўскага ў Кіеве двух хлопцаў, збілі іх, аблілі вадой і голымі прымусілі бегчы ў бок Еўрамайдану. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў журналіст «5 канала» Андрэй Кавалёў.
Збітымі «Беркутам» маладымі аказаліся будаўнікі з цэнтральнаўкраінскага горада Кіраваград. Яны засталіся начаваць на будоўлі — Музейны завулак, 2. Туды ўварваўся «Беркут» і выцягнуў хлопцаў з дома.
Каментары