Грамадства1414

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі інтэрактыўную пляцоўку «Бяспечная прастора», дзе ёсць імітацыя турэмнай камеры. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі і прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, піша Telegraf.news.

На сайце Мінгарвыканкама патлумачылі, што такім чынам вырашылі наладзіць «новыя, больш эфектыўныя формы прафілактычнай работы з моладдзю». Там запэўнілі, што новая навучальная прастора будзе працаваць штодня, а школьнікі будуць удзельнічаць у трэнінгах.

Новая пляцоўка прызначаная для навучання школьнікаў правілам паводзін у інтэрнэце і расказу пра рызыкі, звязаныя з наркотыкамі. У якасці навочнага дапаможніка там зрабілі сімулятар турмы.

Начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Кірыл Бяркозаў патлумачыў, што такім чынам хочуць наглядна паказаць дзецям наступствы ўдзелу ў кібер– і нарказлачынствах.

У частцы экспазіцыі, дзе зрабілі імітацыю турмы, дзецям расказваюць гісторыі асуджаных 17‑гадовых дзяўчынкі і хлопчыка, якім прызначылі «працяглыя тэрміны» за продаж наркотыкаў.

«У фармаце жывога эфіру яны расказваюць, як былі ўцягнутыя ў злачынную дзейнасць, страцілі свабоду і ўжо ў месцах пазбаўлення волі пераасэнсавалі сваё жыццё», — патлумачыў задуму Кірыл Бяркозаў.

Таксама школьнікам прапануюць паўдзельнічаць у 3D-імітацыі з VR-акулярамі (віртуальнай рэальнасці), дзе ім прапануецца пагадзіцца на ўжыванне наркотыкаў альбо паспрабаваць сябе ў якасці закладчыка.

«Усе сцэнарыі заканчваюцца аднолькава трагічна», — папярэдзіў прадстаўнік РУУС Мінска.

Каментары14

  • Иегова
    27.01.2026
    Аналитик, это не просто дно). Это очередное доказательство безграмотного чиновничества. Скорее всего, это предложение МВД. Посмотрите на этого дрища с пивным животом. Это чиновник из министерства. Посмотрите на его лицо. Он и алфавита толком не знает. Вывод один. Вывозите детей. Интерактивная тюрьма это не смешно.
  • Савецкая чырвона-карычневая хвароба
    27.01.2026
    Іншымі словамі, «Дзеці, дазвольце нам прызвычаіць вас да рэпрэсій як закладнікаў Бацькі, якіх прададуць дзеля паслабленьня санкцый».
  • Плюшкі Карлсана
    27.01.2026
    Можаце дызлайкаць, але гэта старая нармальная прафілактычная практыка, якая няблага працуе. У ЗША і яшчэ дзе даўно праблемных падлеткаў водзяць у турмы на экскурсіі, дзе зэкі, што ўдзельнічаюць у праграме, расказваюць пра свой вопыт без прыукрасу. Толькі на халеры яны гэта ў публічным месцы паставілі: вось гэта незразумела. Выглядае як тупы анекдот.

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць