Інтэлігенцыя Беларусі патрабуе ад уладаў выступіць супраць агрэсіі Расіі
Беларускія палітыкі выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і павагу да волевыяўлення ўкраінскага народа.
Рада беларускай інтэлігенцыі патрабуе ад урада Беларусі выказацца супраць агрэсіўнай палітыкі Расіі ў дачыненні да ўкраінскага народа.
У звароце інтэлігенцыі гаворыцца: «Незалежнасць Украіны, свабода нашых братоў-украінцаў пад пагрозай. Дазвол Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі на выкарыстанне расійскіх Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны нясе вялікую пагрозу ўсім народам Еўропы. Мы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, выказваем рашучы пратэст супраць спробаў узброенага ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы Украіны і патрабуем ад кіраўніцтва Расіі адмовіцца ад сваіх імперскіх дамаганняў і тэрмінова адклікаць сваіх вайскоўцаў з украінскай тэрыторыі».
Таксама з заявай «Рукі прэч ад Украіны» выступіў цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»).
Сябры партыі заявілі, што лічаць дзейную ўладу Украіны на чале з в.а. прэзідэнта Аляксандрам Турчынавым адзіным легітымным кіраўніцтвам Украіны; дзеянні расійскіх уладаў — неадэкватнымі, не адпаведнымі шэрагу міжнародных абавязанняў, а таксама накіраванымі на задавальненне імперскіх амбіцый.
Беларускія палітыкі выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і павагу да волевыяўлення ўкраінскага народа.
«Патрабуем ад урада Беларусі не станавіцца на бок Расіі, не дапусціць умяшання ў канфлікт паміж суседнімі дзяржавамі і неадкладна разгледзець пытанне аб вывадзе расейскіх ваенных баз з тэрыторыі Беларусі, знаходжанне якіх уяўляе патэнцыйную пагрозу для беларускіх грамадзян і цэласнасці нашай краіны», — гаворыцца ў заяве.
-
«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць
-
Выйшаў на свабоду палітзняволены фанат Цімур Піпія
-
«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь
Каментары