Улада88

Кіраўнік МЗС Беларусі: Мы зацікаўлены ў стабільнай, надзейнай, тэрытарыяльна цэласнай Украіне

«Мы зацікаўлены ў тым, каб Украіна засталася стабільнай, тэрытарыяльна цэласнай, незалежнай дзяржавай, каб там не было таго, што адбываецца сёння. Я назваў бы гэта трагедыяй», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву BNS, стэнаграма якога размешчана на афіцыйным сайце беларускага МЗС.

Нагадаем, Макей знаходзіўся з рабочым візітам у Літве 28 лютага - 1 сакавіка. Гаворачы аб сітуацыі ў Крыме (інтэрв'ю кіраўнік МЗС даў яшчэ да таго, як стала вядома, што камітэты Савета Федэрацыі па абароне і міжнародных справах Федэральнага сходу Расіі ўхвалілі зварот прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны),

Макей адзначыў: «для таго каб даваць ацэнку паводзінаў Расеі, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых дзяржаў, трэба мець усю паўнату інфармацыі. Я думаю, што сёння да канца ніхто не ведае, што адбываецца ва Украіне і ў Крыме. Нават міністр замежных спраў Літвы, які ўчора (28 лютага. - БелаПАН. ) вярнуўся з Кіева, і мы адкрыта размаўлялі на гэтую тэму, нават ён да канца не ўяўляе, што адбываецца ва Украіне, хоць ён меў размовы са шматлікімі афіцыйнымі асобамі».

Макей падкрэсліў, што не стаў бы «цяпер вінаваціць якую-небудзь краіну ў тым, што хтосьці нагнятае і распальвае гэтыя страсці ў тым ці іншым рэгіёне». «Трэба разумець, што ў тым жа самым Крыме пражывае велізарная колькасць людзей, якія не зусім згодны з тым, што адбываецца ў Кіеве, - адзначыў ён. - Гэтак жа ўсходняя частка Украіны прытрымліваецца ў пэўнай меры іншых поглядаў, чым заходняя частка Украіны. Такі менталітэт ўкраінскага народа. Пра гэта кажуць і самі ўкраінцы, пра гэта казаў і міністр замежных спраў Літвы, калі мы з ім абмяркоўвалі гэтае пытанне. Праблема Украіны цяпер складаецца ў тым, каб аб'яднаць вось гэтыя адрозныя часткі».

Макей таксама падкрэсліў: « Адносна таго, што адбываецца ў Крыме, то гэта трэба вывучыць больш падрабязна і старанна. Я не гатовы зараз даваць нейкія радыкальныя ацэнкі адносна ўдзелу, eмяшання тых ці іншых сіл у гэтыя ўнутраныя працэсы. Але не хацелася б, каб ва Украіне адбылася, скажам так, «югаславізацыя», як гэта было ў свой час на Балканах».

Ацэньваючы адносіны Беларусі і Украіны, Макей адзначыў, што Украіна з'яўляецца вельмі важным партнёрам і ў палітычным, і ў гандлёва-эканамічным, і ў гуманітарным сэнсе. «У нас з Украінай велізарны тавараабарот, дзесьці каля 7 млрд даляраў. Нас звязваюць цесныя гуманітарныя, чалавечыя сувязі, — падкрэсліў ён. — Мы зацікаўлены ва Украіне як у стабільным нашым партнёры, нашым блізкім сябры. Што тычыцца выбудоўвання фармальных адносін, давайце паглядзім, як сітуацыя будзе развівацца, для таго каб ужо можна было прыняць канчатковае рашэнне. Але, паўтаруся, мы зацікаўлены ў стабільнай, надзейнай, тэрытарыяльна цэласнай Украіне».

Ён сказаў, што ў Мінску «вельмі спакойна, але вельмі асцярожна глядзяць на ўсё, што адбываецца». «На жаль, тая інфармацыя, якая паступае з Украіны, кажа пра тое, што з перамогай так званага Майдану абсалютна нічога не скончылася, - заявіў Макей. - Гэта яшчэ, магчыма, толькі пачатак. Трэба старанна прааналізаваць і з нацыянальнага, і з міжнародна-прававога пункту гледжання, і з пункту гледжання легітымнасці цяперашняга складу ўрада. Мы не адмаўляемся ад кантактаў з імі, наадварот, шэраг асоб, якія ўваходзяць у склад новага ўрада, мы ведаем і кантактавалі з імі і раней. і маем намер падтрымліваць нармальныя сувязі і надалей».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс3

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе2

У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ2

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала49

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы1

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы1

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс3

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць