Спорт22

Балгарыя – Беларусь – 2:1

Наша футбольная зборная правяла першы сёлета таварыскі матч. У Сафіі на стадыёне «Васіл Леўскі» беларусаў прымалі балгары. Заўзятараў на матч прыйшло зусім нямнога. Фактычна трыбуны заставаліся пустымі.

Першая 25-ціхвілінка была жахлівай для беларускай каманды. Можна сказаць, нашым пашанцавала, што мяч толькі аднойчы перасёк стужку варот. Пасля падачы вуглавога маскоўскі армеец Георгі Міланаў галавой прабіў Сяргея Верамко. Балгары стварылі яшчэ з паўтузіна момантаў, аднак ці падводзіла рэалізацыя, ці мяч трапляў у перакладзіну, ці выратоўваў беларускі брамнік.

Напрыканцы першага тайма хлопцы Георгія Кандрацьева стварылі два цудоўных моманты. Аднак Антон Пуціла ва ўпор не змог прабіць Уладзіслава Стаянава. А потым балгарскі кіпер выратаваў гаспадароў пасля ўдара галавой Станіслава Драгуна.

Другі тайм таксама пачаўся атакамі беларусаў. Сяргей Крывец, які памяняў Аляксандра Глеба, аднойчы добра ўдарыў па варотах. Праз слізкае поле, у Сафіі ішоў дождж, галкіпер не змог замацаваць мяч, але Віталю Радзівонаву таксама не пашанцавала на дабіванні.

На 66-ай хвіліне беларусы ўпусцілі маланкавы выпад гаспадароў. Уладзімір Гаджэў галавой расстрэльваў пусты вугал варот Сяргея Верамко. Чамусьці стала зразумела, што выратаваць матч нашы ўжо не змогуць.

Аднак за 4 хвіліны да фінальнага свістка Сяргей Крывец, узяўшы ў дапамогу рыкашэт, адзін гол забіў. Перамога балгар з лікам 2:1.

У маі беларусы правядуць таварняк са зборнай Ірана. Адборачны турнір да чэмпіяната Еўропы - 2016 пачнецца ў верасні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць