Грамадства

У МНС расказалі, дзе ў Мінску можна карыстацца мангаламі

Заканадаўства аб пажарнай бяспецы не забараняе распальваць мангал у дварах жылых дамоў.

«Разводзіць вогнішчы і смажыць шашлыкі на мангале лепш за ўсё ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах у парках і іншых зонах адпачынку. У той жа час заканадаўства аб пажарнай бяспецы не забараняе распальваць мангал у дварах жылых дамоў. Але рабіць гэта трэба, выконваючы пэўныя правілы бяспекі і меры засцярогі», — расказала Мінск-навінам афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Рэкамендуецца мець пры сабе вядро з вадой або вогнетушыцель, каб у выпадку ўзгарання неадкладна патушыць агонь. Не дапускаецца выкарыстанне лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў для распальвання вугалю ў мангале (за выключэннем вадкасцяў, спецыяльна прызначаных для гэтага).

Што датычыцца прыгатавання шашлыкоў на балконе, гэта катэгарычна забаронена.

«Галоўнае — сачыць за іскрамі, бо калі ўзнімецца вецер, яны могуць стаць прычынай пажару. Калі з-за вашага вогнішча будзе нанесена якая-небудзь шкода (загарыцца лаўка або аўтамабіль суседа), адказваць давядзецца паводле ўсёй строгасці закона», — сказала Вольга Мельчанка. 

Напрыклад, на тэрыторыі, якая знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні Мінская гарадская лесапаркавая гаспадарка ў сталіцы і Мінскім раёне, абсталявана 187 месцаў для прыгатавання шашлыкоў.

Усе яны размешчаны на берагах вадасховішчаў:

  • Мінскае мора: пляжы № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 9;
  • вадасховішча Дразды: пляжы № 5, 6, 7;
  • вадасховішча Крыніца: пляжы № 3, 4;
  • Цнянскае вадасховішча: пляжы № 1, 2, 3, 5.

Згодна з артыкулам 16.41 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, штраф за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах складае да 12 базавых велічынь (540 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці1

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес72

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць