Гісторыя88

Сын Мікіты Хрушчова: Рускія ў Крыме ваяваць не хочуць

Крым быў часткай Расіі, пакуль ў 1954 годзе савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў ня перадаў паўвостраў Украіне — у той час адной з рэспублік СССР, нагадвае «Голас Амерыкі».

Яго сын Сяргей Хрушчоў тлумачыць рашэнне свайго бацькі эканамічнымі і сельскагаспадарчымі прычынамі, а менавіта будаўніцтвам гідраэлектрастанцыі на Дняпры для водазабеспячэння паўднёвых рэгіёнаў Украіны, а таксама Крыму.

«Гідраэлектрастанцыя знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, а значыць, давайце перавядзем астатнюю тэрыторыю Крыма пад юрысдыкцыю Украіны, якая і будзе за ўсё адказваць, — кажа Сяргей Хрушчоў. — Так яны і зрабілі. Гэта не было палітычным рашэннем, не было яно і ідэалагічным. Гэта было дзелавое рашэнне».

Па словах Хрушчова, перадача адказнасці за такі вялікі праект адной з рэспублік была лагічным крокам.

«А цяпер мы чуем спекуляцыі аб тым, што мой бацька хацеў задаволіць ўкраінскую дэмакратыю, што гэта быў падарунак яго жонцы, маёй маці, таму што яна ўкраінка. Усё гэта не мае нічога агульнага з рэальнасцю. Праблема была эканамічнага характару, а не палітычнага», — сказаў Хрушчоў.

Сёння Крым знаходзіцца пад кантролем расійскіх узброеных сіл. На думку Хрушчова, нельга праводзіць паралелі паміж тым, што адбываецца ў Крыму і расійска-грузінскай вайной 2008 года.

«Тады грузінскі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі паспрабаваў сілай аднавіць кантроль над гэтымі двума рэгіёнамі (Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй), і яны іх атакавалі, а Расія адказала. Гэта была вайна», — кажа Сяргей Хрушчоў.

Цяпер, кажа ён, стрэлаў у Крыму няма.

«Я спадзяюся, што стрэлаў мы не пачуем, таму што гэта не выгадна нікому, — разважае Хрушчоў. — Украінскія вайскоўцы, якія праходзяць службу ў Крыме, — крымчане — і яны не хочуць пачынаць вайну, таму што гэта супярэчыць інтарэсам іх уласнага народу і іх краіны. Мне здаецца, што рускія таксама не хочуць ваяваць. Навошта ім гэта?»

Зазіраючы ў будучыню, Сяргей Хрушчоў кажа, што пераход Крыма пад расійскае кіраванне — не выйсце з сітуацыі, і ён спадзяецца, што гэтага не адбудзецца. «Я ад Пуціна ніколі не чуў, каб ён гэтага хацеў», — сказаў ён у заключэнне.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам18

Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай66

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву6

Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем 8

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА15

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску10

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі10

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй22

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць