Эканоміка1010

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Прадукт ChatOn AI, створаны аднакурснікам Віктара Пракапені па БДУІРы, увайшоў у топ-10 самых паспяховых сусветных ШІ-прадуктаў. У дзясятцы таксама знаходзіцца нашумелы ўжо стартап Perplexity, у якім адным з заснавальнікаў з'яўляецца выхадзец з Гомеля Дзяніс Ярац.

І калі пра апошняга ў медыя пісалі шмат — Ярац уваходзіць у топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў з Беларусі, а Forbes уключыў яго ў топ найбагацейшых імігрантаў у ЗША — то пра Алісеенку публікацыі пакуль больш сціплыя.

Расказваем, што пра яго вядома.

Сяргей Алісеенка. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку.

У спецыялізаваным рэйтынгу Sensor Tower, складзеным з аглядкай на аб’ёмы выручкі, створаны Алісеенкам ChatOn AI ідзе побач з ChatGPT, Grok, Claude, Suno, Google Gemini, Perplexity і Plaud. Пры гэтым ChatOn AI апярэдзіў такіх ШІ-памочнікаў як Kling AI і Manus.

Чат-бот быў запушчаны бізнэсоўцам у пачатку 2023 года і на сёння з’яўляецца чацвёртым па выручцы ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі, пятым — у Італіі і Аргенціне, шостым — у Канадзе і Саудаўскай Аравіі, сёмым — у Бразіліі і ААЭ. Агулам ChatOn налічвае ўжо больш за 100 мільёнаў загрузак на iOS, Android і вэб-платформах.

Сяргей Алісеенка нарадзіўся ў 1983 годзе ў Мінску. У 2006 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Адным з яго аднакурснікаў быў, напрыклад, IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня.

Адна з першых заснаваных Алісеенкам у 2016 годзе кампаній BP Mobile і па сёння паспяхова распрацоўвае мабільныя дадаткі. У іх партфоліа, напрыклад, лідар амерыканскага рынку ў справе сканавання дакументаў iScanner.

Праз тры гады Алісеенка спрычыніўся да заснавання гульнявой студыі FreePlay (стваральнікі Count Masters, Fidget Toys Trading і іншыя).

Акурат актывы ў BP Mobile і FreePlay прынеслі мінчуку капітал і вядомасць. Гэтыя і іншыя кампаніі сёння аб’яднаныя пад адным агульным дахам — AIBY Group.

Пасля 2020 года айці-прадпрымальнік скараціў сваю прысутнасць на беларускім рынку. Вядома, што ён жыве ў Маямі, дзе разам з жонкай у 2020 годзе яны набылі дом, і з’яўляецца суўласнікам мясцовых студый Prequel і Highcore Games, якія распрацоўваюць дадаткі для накладкі фільтраў на фота і відэа, а таксама мабільныя гульні.

Абранніцай Сяргея стала ўкраінская мадэлька і юрыстка Алеся Стэфанко. У 2011 годзе яна заваявала тытул «Міс Украіна Сусвет», а потым заняла другое месца на самім міжнародным конкурсе «Міс Сусвет».

Алеся і Сяргей Алісеенкі. Фота: інстаграм @olesiastefanko

Сёння Алеся вядзе свой ютуб-блог пра здаровы лад жыцця і моду, а таксама стварае праграмы трэніровак для кліентаў.

Пара выхоўвае дваіх дзяцей — хлопчыка Тэа і дзяўчынку Каю.

Вяселле пары ў 2016 годзе. Фота: olesiastefanko / Instagram

Каментары10

  • Кава з круасанам
    21.09.2026
    Добра, што жонку абраў, відаць, працавітую. Нейкія курсы хоць вядзе. На шыі ня будзе хоць вісець і дзясяткі гадоў стагнаць на канапе, а потым куралесіць як ашпараная. Украінкі ўсё ж - вялікі прыклад нашым кралям!
  • Indrid Cold
    21.09.2026
    А прабачце, гэта wrapper да ChatGPT :)
    Сайт кажа што да мадэлі GPT-5. То бок яшчэ адзін мутны дзядзька, такіж самы як Пракапеня, які зусім не гаманец лукі і ніяк не афіляваны з крыптабіржамі ў Беларусі ;)
  • Indrid Cold
    21.09.2026
    Indrid Cold, дарэчы выглядае як адмывачная - сайт створаны з дапамогай ШІ, усё водгукі карыстальнікаў напісаны ШІ, даўно не аднаўляўся (мадэлі старыя, дызайн як у 2023). Альбо дзядзька знайшоў нейдзе тысячы і сотні тысяч дурняў якія не ведаюць што можна напрамую карыстацца Chat GPT, альбо ён проста адмывае бабло :)

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць