Грамадства77

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»

33‑гадовы Арцём Меркель ездзіў на фурах у Кітай і Манголію, але рэйсы абарваліся крымінальнай справай.

Арцём Меркель. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Арцём Меркель нарадзіўся ў 1993 годзе. Ён з Баранавічаў.

Хлопец пачынаў у будаўнічай сферы: атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, працаваў мантажнікам вентыляваных фасадаў і займаўся апрацоўкай мармуру ды граніту. Аднак з часам беларус звязаў сваё жыццё з аўтамабільнымі грузаперавозкамі.

Пасля Меркель уладкаваўся кіроўцам-міжнароднікам у Расіі. Арцём выконваў працяглыя рэйсы па складаных усходніх маршрутах: ён рэгулярна вазіў тавары праз расійскія пункты пропуску ў Казахстан, Манголію і Кітай.

Затрымалі хлопца ў гэтым годзе. Суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Арцёма Меркеля паводле часткі 1 артыкула 13 і часткі 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў. 

Яму пагражала ад пяці да пятнаццаці гадоў калоніі. Як і пра большасць палітычных спраў, аб судзе над кіроўцам Меркелем і дакладным прысудзе нічога не вядома.

UPD. Пасля публікацыі матэрыялу мы атрымалі інфармацыю ад чытача, што Арцёма Меркелю прысудзілі сем гадоў узмоцненага рэжыму. Мы не можам праверыць гэтую інфармацыю.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Ёсік
    20.09.2026
    Растлумачце, аб якіх 5 гадах ішла размова, апасьля якіх нельга ўжо чалавека прыцягнуць да адказнасьці? Ці сіпаты ўсе падзеі 2020 аб'явіў не маючымі тэрмінаў даўніны, як за забойствы?
  • Не да законаў
    20.09.2026
    Але самае страшнае не гэта. Самае страшнае што сіпаты ўперадзі планеты, дакладней пляшывы, але яны ў адной камандзе. Вось гэта самае страшнае, што гэта распаўзаецца па ўсяму свету. Тое, што было немагчыма сабе ўявіць яшчэ 5 гадоў таму сённі норма. А што ж будзе заўтра?
  • bosed
    20.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць