Свет55

Візавыя санкцыі і замарожванне актываў: апублікаваныя дэталі санкцый ЕС супраць Расіі

Дзяржавы Еўрасаюза ўзгаднілі праект санкцый супраць Расіі, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, візавыя абмежаванні і замарожванне актываў тых, хто адказвае за парушэнне суверэнітэту Украіны.

Калі ў панядзелак праект будзе ўхвалены міністрамі замежных спраў ЕС, гэта будуць першыя еўрапейскія санкцыі супраць Расіі ад заканчэння халоднай вайны, што стане знакам сур'ёзнага абвастрэння адносін паміж Усходам і Захадам. Пра гэта сведчыць дакумент, з якім азнаёміўся Reuters.

Сямістаронкавы тэкст падрабязна апісвае абмежавальныя меры, якія будуць ужытыя супраць Масквы, калі яна не адыдзе ад свайго курсу наконт Крыма і не пачне перамовы з міжнароднымі пасярэднікамі аб пераадоленні крызісу ва Украіне.

«Дзяржавы-ўдзельнікі ўжывуць неабходныя меры, каб прадухіліць ўезд на іх тэрыторыю або праезд праз яе асоб, якія нясуць адказнасць за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны», — гаворыцца ў першым артыкуле дакумента.

Другі тычыцца актываў, якія знаходзяцца ў Еўрасаюзе, ён прадугледжвае, што «ўсе сродкі і эканамічныя рэсурсы, якія належаць або кантралююцца «тымі, хто адказвае за дзеянні, што падрываюць цэласнасць Украіны, «будуць замарожаныя».

Дакумент быў ухвалены, пасля таго як ў ніводнай дзяржавы- ўдзельніка не засталося пярэчанняў супраць праекта, сказалі чыноўнікі.

Міністры замежных спраў ЕС сустракаюцца ў Брусэлі ў панядзелак і, як чакаецца, афіцыйна завершаць працэдуру, калі ў курсе Расіі не адбудзецца прыкметных змен. Да гэтага часу ніякіх прыкмет магчымай дээскалацыі крызісу ў Крыму не назіралася.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння19

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню12

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння19

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць