Расійская эканоміка можа скаціцца ў рэцэсію ўжо ў другім-трэцім квартале гэтага года ва ўмовах жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі ЦБ, а таксама зніжэння інвестыцый і запавольвання росту ўнутранага попыту — асноўных драйвераў росту ВУП.
Па выніках года варта чакаць нулявога росту або нават адмоўнай дынамікі эканомікі, лічаць аналітыкі «ВТБ Капіталу», перадае Прайм.
«Ва ўмовах шоку, звязанага з нявызначанасцю, і досыць жорсткай бюджэтнай палітыкі чакаецца прыпыненне росту ўнутранага попыту, што хутчэй за ўсё прывядзе да эканамічнай рэцэсіі ў другім-трэцім квартале гэтага года», — гаворыцца ў аглядзе «ВТБ Капіталу».
Праз адсутнасць упэўненасці ў будучыні кампаніі адкладаюць рашэнні па інвестыцыях і наборы персаналу, а хатнія гаспадаркі аддаюць перавагу таму, каб устрымацца ад выдаткаў не першараднай важнасці, канстатуюць аналітыкі.
«Наш прагноз росту ВУП на 2014 год мы паніжаем да нуля і не выключаем, што фактычны вынік будзе адмоўным, калі павышаная нявызначанасць захаваецца на працягу доўгага перыяду і/або ў дачыненні да Расіі будуць ужытыя жорсткія санкцыі», — адзначаюць аўтары агляду.
Каментары