Эканоміка

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў СТАА «Белвест» эканамічна неплацежаздольным, у дачыненні да прадпрыемства ўведзеная працэдура саніравання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, піша Office Life.

Фото с сайта pixabay.com
Фота ілюстрацыйнае

Сумеснае прадпрыемства «Белвест» было заснавана ў 1988 годзе ў Віцебску пры ўдзеле нямецкага канцэрна Salamander — гэта першае сумеснае прадпрыемства з заходнім капіталам на тэрыторыі тады яшчэ савецкай Беларусі. З 2003 года сярод заснавальнікаў былі канцэрн «Беллегпрам» і расійскае ЗАТ «Палітэкс», якое ў 2011 годзе змяніла ТАА «Інвестпрам». У 2019 годзе дзяржаўную долю ў памеры 55% прадалі ТАА «Група Белвест», астатнія 45% засталіся ў расіян.

З матэрыялаў справы вынікае, што рызыка банкруцтва рэзка ўзрасла з высокай да крытычнай за першыя сем месяцаў мінулага года з-за росту пратэрмінаваных крэдыторскіх абавязацельстваў. У 2025 годзе ў «Белвесце» распрацавалі меры па папярэджанню неплацежаздольнасці і банкруцтва, галоўны эфект разлічвалі атрымаць праз рэалізацыю фінансавых мерапрыемстваў. Аднак перамовы з банкамі аб пераглядзе тэрмінаў выплаты працэнтаў па крэдытах не далі выніку.

Улетку Віцебскі аблвыканкам прызначыў на прадпрыемства знешняга ўпраўляючага, пры гэтым менеджмент «Белвеста» застаўся на месцы. Паводле слоў намесніцы старшыні аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай, за летнія месяцы ўдалося пагасіць запазычанасць па падатках і зборах, а таксама перад ФСАН, стабілізаваць выкананне цяперашніх фінансавых абавязацельстваў, у першую чаргу перад работнікамі. Аднак накопленыя запазычанасці стваралі праблемы ў аперацыйнай дзейнасці і блакавалі развіццё.

У верасні мінулага года вытворца абутку сам звярнуўся ў суд з заявай аб неплацежаздольнасці. Сярод прыкмет назвалі зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці, рост складскіх запасаў, павелічэнне запазычанасці да 259 мільёнаў рублёў і немагчымасць яго абслугоўвання.

Па выканаўчых дакументах прадпрыемства павінна выплаціць больш за 160 мільёнаў беларускіх рублёў, 2,5 тысячы расійскіх рублёў і 1,8 мільёна юаняў. Пры гэтым, як вынікае з матэрыялаў справы, кошт маёмасці даўжніка перавышае 409,6 мільёна рублёў. У выніку 15 студзеня гэтага года Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў «Белвест» эканамічна неплацежаздольным і прызначыў працэдуру саніравання на тры гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць