Здарэнні

На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі

Позна ўвечары гарэў адкрытым полымем дом у вёсцы Вялікае Хонава. Ратавальнікі знайшлі ў адным з пакояў чатыры трупы.

17 студзеня ў 23:42 мясцовыя жыхары паведамілі ратавальнікам пра пажар у прыватным жылым доме ў вёсцы Вялікае Хонава.

Калі ратавальнікі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем, стварылася шчыльнае задымленне.

У адным з пакояў работнікі МНС знайшлі чатырох загінулых.

Як паведамляе СК, папярэдне, сярод загінулых — 65‑гадовы мужчына, яго дачкі (29 і 33 гады), а таксама 30‑гадовы жыхар суседняй вёскі. Яшчэ адна жанчына, 61‑гадовая гаспадыня дома, здолела самастойна выбрацца з агню.

Паводле папярэдніх звестак следства, напярэдадні ў доме праходзіла застолле з нагоды вяртання знаёмага дачок, які нядаўна прыехаў з заробкаў. У дзень трагедыі загінулыя набылі ў мясцовай краме спіртныя напоі і свечкі — электрычнасць у доме была адключаная за нявыплату.

Каментары

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам4

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў10

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам4

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць