Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»
Украінскія беспілотнікі атакавалі палігон, на якім праводзяць запускі балістычных ракет сярэдняй далёкасці «Арэшнік». Паводле інфармацыі з расійскіх крыніц, гэта здарылася на 4‑м дзяржаўным цэнтральным міжвідавым палігоне «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці, дзе працавала супрацьпаветраная абарона, паведамляе выданне militarnyi.com.

На гэтым палігоне праводзяцца выпрабаванні розных ракет — як малой, так і сярэдняй далёкасці, крылатых ракет і сістэм супрацьпаветранай абароны. Менавіта адсюль ракетай «Арэшнік» 8 студзеня Расія нанесла ўдар па прыгарадзе Львова.
Раней, у ліпені 2024 года, украінскія беспілотнікі ўжо атакавалі «Капусцін Яр», пашкодзіўшы будынкі на палігоне. Расійскія СМІ тады апублікавалі відэа, дзе відаць, як беспілотнікі трапляюць у мантажна-выпрабавальны корпус.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары