Свет99

Ведомості: Крамлёўская прамова Пуціна пра Крым паставіла кропку ў цяперашняй светабудове

50-хвілінная прамова прэзідэнта РФ, у якой ён тлумачыў, чаму Крым і Севастопаль павінныя ўвайсці ў склад Расіі, шматкроць перарывалася авацыямі.

Некаторыя выказванні віталіся стоячы. «Гэта гістарычны момант», — захапляліся людзі, якія выходзілі з Георгіеўскай залы Крамля, дзе выступаў Пуцін.

Кіраўнік пракрамлёўскага фонду ІСЭПІ Дзмітрый Бардоўскі лічыць, што выступ Пуціна і далучэнне Крыма лішні раз падкрэсліваюць, што базавы артыкул перадвыбарчай кампаніі Пуціна ў 2012 г. невыпадкова называўся (услед за вядомым выказваннем канцлера Гарчакова пасля Крымскай вайны) «Расія засяроджваецца»: у ім канстатавалася, што постсавецкі перыяд у развіцці краіны і ўсяго свету завершаны і вычарпаны.

Дзеянні Расіі — сапраўды спроба перагледзець сістэму міжнародных адносін пасля халоднай вайны, лічыць Марыя Ліпман з Карнегі-цэнтра. Відавочна, пачынаецца перыяд новай канфрантацыі на міжнароднай арэне, канстатуе эксперт.

Расія на сваім полюсе пакуль адна, тыя краіны, што не гатовыя падтрымаць ЗША, не гатовыя падтрымаць і Расію, у іх у саміх тэрытарыяльныя праблемы, нагадвае Ліпман.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць