Афіша

Сёння ў Мінску прэзентуюць кнігу Тараса Шаўчэнкі

Прэзентацыя кнігі «Мастак» Тараса Шаўчэнкі — у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Кабзара — адбудзецца 20 сакавіка а 16.00 у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (Мінск, вул. Чычэрына, 19).

Арганізатары — Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Кнігу твораў Тараса Шаўчэнкі «Мастак» пераклаў на беларускую мову Валер Стралко. Імпрэза прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры. 

У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія і ўкраінскія літаратары, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі.

«Па-новаму загучалі ў перакладзе Валерыя Стралко і знакамітыя радкі «Кабзара». Трэба было мець пэўную смеласць і майстэрства, каб адважыцца пераствараць іх па-беларуску пасля класікаў нашай літаратуры. Па нараджэнні ўкраінцу, улюбёнаму ў беларускую (і родную, вядома ж) мову В. Стралко ўдалося гэта зрабіць надзвычай дакладна і, без перабольшвання, дасканала. Захаваныя, здавалася б, непаўторная мелодыка Шаўчэнкі і сам дух творчасці Паэта», — адзначае ў паслямове да выдання Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць