Грамадства99

У Мазыры рэдактарка раёнкі перадрукавала перад выбарамі свой артыкул 4-хгадовай даўніны

На сайце мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» з'явіўся артыкул за подпісам галоўнага рэдактара Ларысы Чорнай пад назвай «Землякі вы мае землякі. Беларусь ты мая Беларусь!».

Рэдактар у сваім пафасным стылі нагадвае чытачам пра выбары, «гэты вялікі і доўгачаканы дзень, пра які так шмат гаварылася і пісалася». 

Сапраўды, шмат пісалася пра выбары! Асабліва Ларысай Чорнай. І не толькі пра выбары. Як выявілася, дадзены артыкул яна напісала чатыры гады таму, і прысвечаны ён быў тады Усебеларускаму сходу ў 2010 годзе. 

Як кажуць, знайдзіце розніцу. Чаго гэта ў рэдактара як у 2010 годзе, так і ў 2014 «душа святкуе і радуецца»? Варта заўважыць, што артыкул-панегірык перапісаны слова ў слова, толькі «Усебеларускі сход» заменены на «выбары ў мясцовыя Саветы». 

Як і чатыры гады таму, рэдактар піша пра нейкіх сяброў з Нідэрландаў, якія, як толькі трапілі ў Мазыр, дык здзівіліся да глыбіні душы чысціні ды добраўпарадкаванню.

Відаць, чатыры гады не могуць адысці ад захаплення палескім райцэнтрам нейкія «сябры з Нідэрландаў». Так усе ў Беларусі добра! І чатыры гады таму, і зараз, у 2014! Што не варта і новыя артыкулы пісаць, можна толькі старыя браць і перадрук рабіць! 

«Радуйся, сэрца, ганарыся!», — як піша выдатнік друку Ларыса Чорная. У тэксце яна, канечне, узгадала прэзідэнта добрым словам. І «Дажынкі». Праўда, у тэксце, надрукаваным 4 гады таму, было напісана «Дажынкі-2010», у «сучасным» жа варыянце артыкула - «Дажынкі-2013». 

Хваліць у артыкуле ўсё і усіх выдатнік друку, славіць беларускія ўлады на поўную меру. Заклікае моладзь: «Інтэлектам сваім пракладай шлях да зорнай ростані!». 

А прыклад ёсць жа браць з каго! Ну хоць з галоўнага рэдактара газеты! Напішы адзін раз артыкул – а затым кожныя чатыры гады яго перадрукоўвай, ганарары атрымлівай, толькі даты змяняй.

Скрын-шот 2010 года

Скрын-шот 2014 года

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю34

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць